Выганашчанскае


Месцазнаходжанне:Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі, Ганцавіцкі раёны

Каардынаты: 52°40 N 26°00 E

Плошча: 43000 гектараў

Нацыянальны статус аховы: гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння, утвораны ў 1968 годзе

Міжнародны статус аховы: ТВП утворана ў 1998 годзе (крытэрыі А1, В2) Патэнцыяльнае Рамсарскае ўгоддзе (крытэрыі 1а, 3а)

 

Буйнейшы ў Беларусі комплекс дробналіставых забалочаных лясоў, балот, рачных пойм і мелкаводных азёр. Большая частка тэрыторыі (35%) занята дробналіставымі лясамі, 30% пакрыта нізіннымі і пераходнымі, 15% – верхавымі балотамі, па 10% прыходзіцца на долю пойменных лугоў і высокапрадукцыйных азёр.

Паўночная мяжа заказніка праходзіць па рэчышчы ракі Шчара. Пойма Шчары шырокая, моцна забалочаная. У ёй пераважаюць адкрытыя нізінныя балоты, якія перамяжоўваюцца з лазнякамі і пойменнымі лясамі. Далей, на поўдзень ад Шчары, размешчаны бяскрайнія прасторы забалочаных алешнікаў і беразнякоў, сярод якіх трапляюцца шматлікія нізінныя, пераходныя і нават верхавыя балоты. У паўднёвай частцы заказніка знаходзяцца два буйных, тыпова палескіх возеры: Выганашчанскае (2600 гектараў) і Бабровіцкае (947 гектараў). Парослыя хмызнякмі берагі азёр моцна забалочаны, большая частка берагавой лініі ўяўляе сабой сплавіну, дно высцелена сапрапелем. У цяперашні час азёры знаходзяцца ў стадыі пераходу ад высокаэўтрофных да дыстрафіруючых вадаёмаў і хутка зарастаюць надводнай і плаваючай расліннасцю. Возера Выганашчанскае злучана з рэкамі Шчара і Ясельда славутым каналам Агінскага, які калісьці служыў для лесасплаву. Зараз канал страціў сваё значэнне і хутка зарастае расліннасцю.

З гаспадарчай дзейнасці ў заказніку пераважаюць лесакарыстанне, паляванне і рыбалоўства.

Спалучэнне цяжкапраходных забалочаных лясоў, рачных пойм, адкрытых нізінных балот і высокапрадукцыйных азёр абумовіла ў заказніку наяўнасць дастаткова высокай колькасці шэрагу рэдкіх відаў птушак. Тэрыторыя мае найбольшую значнасць для захавання наступных відаў:


Від / Species

Ацэнка колькасці, пар / Population estimates, pairs

Крытэрый ТВП / IBA Criteria

Botaurus stellaris Чапля-бугай / Большая выпь / Bittern

40-50 самцоў / males

В2

Anas strepera Качка-неразня / Серая утка / Gadwall

10-15

B2

Anas querquedula Качка-чырка / Чирок-трескунок / Garganey

350

B2

Aythya ferina Нырок-сівак / Красноголовый нырок / Pochard

200-250

В3

Aquila clanga Вялікі арлец / Большой подорлик / Greater Spotted Eagle

3

А1

Crex crex Драч / Коростель / Corncrake

50 самцоў / males

А1

Grus grus Шэры журавель / Серый журавль / Crane

20-25

В2

Gallinago media Дубальт / Дупель / Great Snipe

20 самцоў / males

А1

Acrocephalus paludicola Вяртлявая чаротаўка / Вертлявая камышевка / Aquatic Warbler

30-100 самцоў / males

А1


Унікальнасць заказніка падкрэсліваецца тым, што тут захаваліся адны з апошніх на Палессі папуляцый барадатай кугакаўкі Strix nebulosa (6-10 пар) і заходне-еўрапейскага падвіду глушца Tetrao urogallus mayor (15-25 самцоў), рэгулярна гняздуецца некалькі пар арлана-белахвоста Haliaeetus albicilla.

 Неспряльныя фактары

Для вызначэння негатыўных фактараў неабходны дадатковыя даследаванні. З відавочных пагроз можна пералічыць наступныя:

Парушэнне гідралагічнага рэжыму ў выніку дрэнуючай дзейнасці разгалінавай сістэмы каналаў.

Пажары на асушаных тарфяніках.

Высечка лясоў.

Дістрафікацыя і зарастанне Выганашчанскага возера.

Зарастанне адкрытых нізінных балот хмызняком.

 Неабходныя меры аховы

Неабходна правесці спецыяльныя работы па ўсебаковаму вывучэнню сучаснага стану экасістэмы і распрацаваць на аснове гэтых дадзеных план кіравання.