In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Выбираем птицу Воложинского района вместе!
На ХХІ З’ездзе АПБ пройдуць выбары Птушкі 2019 года. Будзе тры кандыдаты: вялікі арлец, чайка-рыбачка і тая птушка, якую вызначыць Інтэрнэт-галасаванне.
Далучайся да галасавання! Якая беларуская птушка мусіць стаць сімвалам 2019 года? Абяры “кандыдата” з прапанаваных або вылучы свайго.
 

Кандыдаты на Птушку 2019 года

 
Ластаўка-зямлянка (береговая ласточка) — звычайны від, хоць і менш вядомы за іншыя віды ластавак. Гняздуецца вялікімі калоніямі ў пясчаных абрывах. Часам жылыя калоніі разбураюцца падчас распрацовак кар’ераў з будаўнічым пяском.
 
 
Качка-крыжанка (кряква) — звычайны від, але колькасць хуткімі тэмпамі зніжаецца. Больш за ўсё пакутуе ад вясновага палявання, бо вясной здабываюць у асноўным самцоў гэтага віда, але самкі часам таксама трапляюць пад стрэл. Падкормка качак-крыжанак, як і іншых вадаплаўных, восенню прыводзіць да таго, што птушкі прывыкаюць разлічваць на чалавека і ў моцныя маразы гінуць.
 
 
Жаўна сівая (седой дятел) — адзін з 10 нашых відаў дзятлавых. Адрозніваецца ад астатніх зялёнай афарбоўкай апярэння і шэрай галавой, з невялікай чырвонай шапачкай у самца. У некаторых рэгіёнах (напрыклад, Брэсцкі раён), сівая жаўна цяпер сустракаецца надзвычай рэдка. Каб падтрымаць гэтую птушку, трэба захоўваць лясы-лісцвянікі, якія мяжуюць з забалочанымі землямі. Дарэчы, прадстаўнікі дзятлавых яшчэ ніколі не абіраліся “Птушкамі года”.
 
Галасаванне працягнецца да 25 студзеня
введите минимум 3 символа из русского, белорусского или латинского названия вида
* — Увага! Свой варыянт можа ўключаць любы беларускі від за выключэннем наступных відаў: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля, вушатая сава, гогаль, жаўрук-смяцюх, чорнагаловы шчыгел, чайка-рыбачка, вялікі арлец, сівая жаўна, качка-крыжанка, ластаўка-зямлянка. Гэтыя птушкі былі птушкамі года або намінуюцца цяпер.