In English, please
Птушка года 2010

Нацыянальная кампанія «Сокал-пустальга – птушка 2010 года»

Нацыянальная кампанія «Птушка года» праводзіцца з 2000 года грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ), якая з’яўляецца нацыянальным партнёрам глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International. Асноўная мэта кампаніі – падтрыманне грамадскага меркавання аб каштоўнасці біяразнастайнасці, неабходнасці захавання птушак як аднаго з яе унікальных кампанентаў і заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы птушак. Штогод АПБ выбірае від птушак, які мае пэўныя праблемы і патрабуе нашай увагі і дапамогі. У папярэднія гады птушкамі года былі белы бусел, белая пліска, авяльга, дамовы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь. У рамках кампаніі звычайна праводзяцца разнастайныя конкурсы, акцыі і прыродаахоўныя мерапрымствы. Птушкай 2010 года абвешчаны сокал-пустальга.

10 фактаў пра сокала-пустальгу:

1. Сокал-пустальга занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, Літвы, Латвіі.
2. Колькасць пустальгі ў Беларусі – 1200-1700 пар.
3. Самы мышаедны дзённы пярнаты драпежнік у Беларусі.
4. Самы міралюбівы сокал, час ад часу ўтварае калоніі; у сосновым гаі ваколіц Мачулішч існуе калонія ў 8 пар сокала.
5. Падчас палявання завісае ў паветры.
6. Не будуе ўласных гнёздаў, а займае старыя гнёзды шэрых варон, крумкачоў, гракоў, а таксама штучныя гняздоўі.
7. Пустальга можа гняздавацца і ў гарадах: у Брэсце гняздуецца унікальная урбаністычная папуляцыя – звыш 45 пар.
8. Адрозніваецца ад другіх дробных сокалаў рудой афарбоўкай верхняй часткі цела.
9. Не аднойчы выбіралася птушкай года ў розных краінах, напрыклад, Расіі, Германіі, Латвіі, Швейцарыі.
10. На лацініцы дзякуючы гучнаму голасу сокал завецца – Falco tinnunculus, што перакладаецца як гучны, звонкі сокал.


Мастацкія конкурсы
Мэта конкурсаў: паказаць прыгажосць сокала-пустальгі, цікавыя асаблівасці жыцця, праблемы і магчымыя шляхі іх вырашэння. Мастацкія работы будуць ацэньвацца ў трох намінацыях.
Лепшы малюнак пустальгі. Для гэтай намінацыі прымаюцца мастацкія работы з выявай пустальгі, якія паказваюць цікавыя паводзіны ці звычкі сокала. У намінацыі «Лепшы прыродаахоўны плакат» будуць ацэньвацца работы, у якіх адлюстроўваюцца праблемы пустальгі і, магчыма, варыянты вырашэння гэтых праблем. Для падрыхтоўкі плакатаў прапаноўваюцца тэмы: праблема недахопу месцаў гнездавання пустальгі, сокалы і лініі электраперадач, праблема адстрэлу драпежных птушак. На плакаце павінен быць тэкставы прызыў. Малюнкі і плакаты прымаюцца ў фармаце не больш як А3 і выкананыя фарбамі ці каляровымі алоўкамі. Лепшы выраб. Конкурсныя работы павінны быць выкананы з гліны, саломкі, паперы; вырабы з пластыліну не прымаюцца.
Конкурс праводзіцца ў два этапы: рэгіянальны (абласныя і мінскі гарадскі) і рэспубліканскі. Пры існаванні ў рэгіёне мясцовага аддялення АПБ, гэтае аддзяленне можа каардынаваць рэгіянальны этап у сваім раёне.

Малюнкі, плакаты і вырабы прымаюцца да 31 мая ў рэгіянальныя каардынацыйныя цэнтры:
— Брэсцкая вобласць: Кіцель Дз.А., Брэсцкі абласны эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў, вул. Ціхая, 4, г. Брэст 224020
— Магілёўская вобласць: Бубнова Ж.А., Цэнтр экалагічнага выхавання, вул.Альхоўская, 2-б, г.Магілёў, 212017
— Гродзенская вобласць: Вінчэўская А.В., Гімназія №1 імя акадэміка Я.С.Карскага, пр-т Я.Купалы, 82 г.Гродна, 230010
— Гомельская вобласць: Паклонская А.І., Дом дзіцячай творчасці, вул.Кірава, 36, г.Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць, 247980
— Віцебская вобласць: Сінкевіч І.У., Шумілінскі Цэнтр пазашкольнай работы, вул. Ленінская, 7а, г.п.Шуміліна, 211260
— Мінская вобласць: Паршута А.В., Мядзельская САШ №1 імя У.М.Дубоўкі, вул.Ленінская, 2 г.Мядзел, 222397
— Мінск: Якубоўская С.А., Экалагічная гімназія №19, пр-т Пушкіна, 48 г.Мінск, 220073
Лепшыя работы будуць прадстаўлены на выставах мастацкіх работ у г.Мінску і рэгіёнах.


Літаратурны конкурс
На конкурс прымаюцца літаратурныя работы аб’ёмам да 3-х старонак, у якіх у мастацкай форме прапануюцца звесткі пра пустальгу і яе прыгоды. Вельмі важна адлюстравать існуючыя праблемы пустальгі і вытрымаць экалагічныя асаблівасці. Літаратурныя работы могуць быць падрыхтаваныя на беларускай, рускай, англійскай, французскай ці нямецкай мовах. Узроставых абмежаванняў няма. Работы прымаюцца да 31 мая 2010 года ў электронным выглядзе на адрас мясцовага аддзялення ці сакратарыята.
На кожнай конкурснай рабоце павінны быць пазначаныя імя, імя па бацьку, прозвішча, узрост, дакладны адрас і тэлефон аўтара, назва гуртка, адрас, а таксама імя, прозвішча, імя па бацьку кіраўніка гуртка і яго тэлефон, калі аўтар з’яўляецца сябрам якога-небудзь гуртка.
Усе ўдзельнікі конкурсаў атрымаюць сэртыфікаты ўдзельніка, а пераможцы – дыпломы і прызы. Работы аўтарам не вяртаюцца. АПБ можа выкарыстоўваць лепшыя работы для публікацыі ў сваіх выданнях з указаннем аўтарства, а мастацкія плакаты таксама выстаўляць на выставах.

Конкурс на лепшую прыродаахоўную акцыю
На конкурс прымаюцца распрацоўкі мерапрыемстваў, якія павінны ўключаць план, дзеянні, справаздачу, а так сама метадычнае суправаджэнне. Акцыі могуць уключаць экскурсіі, назіранні і падлікі пустальгі, біятэхнічныя і эколагаасветніцкія мерапрыемствы. Распрацоўкі акцый прымаюцца да 15 лістапада 2010 года.

Акрамя прапанаваных конкурсаў, установы адукацыі і культуры, а так-сама мясцовыя аддзяленні АПБ могуць праводзіць свае конкурсы па папулярызацыі ведаў пра пустальгу.
У рамках кампаніі АПБ прапануе выявіць даты першых прылётаў пустальгі ў розных рэгіёнах, выявіць месцы гнездавання пустальгі ў гарадах і прыродным асяроддзі, выявіць месцы каланіяльных паселішчаў пустальгі. Калі ў Вас ёсць цікавая інфармацыя па гэтых фактах, паведаміце, калі ласка, у мясцовае аддзяленне або сакратарыят АПБ.
Улічваючы тое, што пустальга не будуе ўласныя гнёзды, можна змайстраваць для яе спецыяльныя гнездавыя скрыні ў гарадах (калі ёсць такая неабходнасць) ці ў прыродзе. Атрымаць інструкцыі па методыцы вырабу і развешвання гнездавых скрынь можна ў сакратарыяце або ў мясцовых аддзяленнях АПБ.

Каардынаты старшынь мясцовых аддзяленняў АПБ:
Барысаўскае раённае аддзяленне – Сямён Левы (029) 521-19 -78, levy@ptushki.org
Брэсцкае абласное аддзяленне – Андрэй Абрамчук (029) 725-32-16, egreta113@mail.ru
Віцебскае гарадское аддзяленне – Галіна Захарава (029) 715-00-59, gala_bird@mail.ru
Гродзенскае абласное аддзяленне – Дзмітры Вінчэўскі (033) 688-75-89, apb_hrodna@tut.by
Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне – Дзяніс Кіцель (029) 725-16-15, kitel_apb@tut.by
Іванаўскае раённае аддзяленне – Людміла Ільючык (029) 523-25-98, luda0910@tut.by
Лунінецкае раённае аддзяленне – Мікалай Лаўніковіч (029) 36-72-310
Мінскае гарадское аддзяленне – Святлана Якубоўская (029) 772-19-69, svetlexa@gmail.com
Мядзельскае раённае аддзяленне – Алена Паршута (029) 559-11-01, аpb_mjadel@tut.by
Навагрудскае раённае аддзяленне – Аксана Цвырко (029) 941-68-90, oksanaapb@narod.ru
Сенненскае раённае аддзяленне – Анатоль Бараноўскі (033) 307-14-80, sukremno@tut.by
Слонімскае раённае аддзяленне – Святлана Пракоф’ева (029) 266-34-36, sova-mus@mail.ru
Слуцкае раённае аддзяленне – Наталля Бурачэнка (025) 949-71-56, stefse@mail.ru
Шумілінскае раённае аддзяленне – Іна Сінкевіч (033) 324-55-21, apb_shum@mail.ru

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) – нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International.
Адрас АПБ: а/с 306, г. Мінск, 220050
Тэл.: +375 17 263 06 13, +375 17 263 01 30
E-mail: info@ptushki.org
www.ptushki.org

© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 01 30
(+375 17) 263 06 13