Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне.
Аддзяленне створана ў 2004 годзе ў межах 4 раёнаў Брэсцкай вобласці: Брэсцкага, Маларыцкага, Кобрынскага і Жабінкоўскага. Сёння ў аддзяленні налічваеца каля 100 сябраў: арнітолагаў-навукоўцаў і аматараў, а таксама ўсіх, хто цікавіца прыродай і каму неабыякавы яе лёс.
Неафіцыйна аддзяленне дзейнічае на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з 1999 года. Спачатку гэта была мясцовая ініцыятыўная група ГА АПБ, якая складалася з 5-10 чалавек, пераважна моладзі, студэнтаў, настаўнікаў і навукоўцаў, якія актыўна ўдзельнічалі амаль ва ўсіх акцыях арганізацыі. Акрамя таго, арганізоўвалі і праводзілі свае прыродаахоўчыя і навукова-асведчыя акцыі.
І вось нарэшце ў 2004 годзе гэтай ініцыятыўнай групай было ўтворана Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА АПБ. Дзейнасць аддзялення распаўсюджваецца не толькі на раёны, ў межах якіх яно ўтворана, а таксама на ўвесь паўдневы-захад Беларусі.
Аддзяленне мае некалькі ўласных выданняў: "Кулён" і "Вялікі кулён" - інфармацыйныя бюлетэні, "Баталён" - рэгіянальны навуковы зборнік. Калі Вам ёсць што напісаць, дасылайце свае артыкулы на электронны адрас: apb_brest@mail.ru
Галоўная мэта дзейнасці – безумоўна, сугучна з мэтай дзейнасці арганізацыі ўвогуле – “Захаванне біяразнастайнасці і заахвочванне людзей да актыўнай аховы прыроды”. Але ў межах сваей кампетэнцыі.

Гэта перш за ўсе:

-    вывучэнне размяшчэння арнітафаўны ўвогуле і асабліва рэдкіх відаў птушак берасцейшчыны;

-    вывучэнне міграцыі птушак у межах рэгiёну;

-    маніторынг змен у саставе і размяшчэнні птушак.

- важным накірункам дзейнасці з’яўляеца заахвочванне мясцовага асельніцтва і асабліва моладзь, да актыўнага пазнання і аховы роднай прыроды.


Старшыня Савета аддзялення:

  Шуцееў Уладзімір Аляксеевіч
  Настаўнік сярэдняй школы г. Брэста.
 
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
 

Савет аддзялення:

  1. Абрамчук Андрэй Віктаравіч.
  Сябра цэнтральнага Савета АПБ.
  спецыяліст першай катэгорыі ГПУ "Республиканский
  ландшафтный заказник "Прибужское Полесье".
  Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
  2. Багдановіч Іван Аляксандравіч.
  Намеснік старшыні Савета аддзялення.
 
Студэнт біялагічнага факультэта БрГУ ім. А.С. Пушкіна.
 
  3. Кальчанка Алег Іванавіч.
  Намеснік старшыні Савета аддзялення.
  Супрацоўнік Кобрынскага ЖКГ.
  Мае спецыяльную тэхнічную адукацыю.
  4. Кіцель Дзяніс Аляксандравіч.
  Студэнт біялагічнага факультэта БрГУ ім. А.С. Пушкіна.

 

  5. Пракапчук Вадзім Васільевіч.
  Супрацоўнік кампаніі "
Dolche Vita". Мае вышэйшую
  педагагічную адукацыю.
  6. Сербун Аляксандр Аляксандравіч.
  Загадчык біялагічнага музея БрГУ ім. А.С. Пушкіна.
  Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.

 
  7. Сідарук Сяргей Аляксандравіч.
  Педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы
  БрГУ ім А.С. Пушкіна.
  Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.

Рэвізійная камісія:
 

  Ліхван Віктар Уладзіміравіч.
  Кіраўнік Навуковага таварыства навучэнцаў г. Кобрына.
  Мае педагагічнае і эканамічнае вышэйшыя адукацыі.


Кантактныя тэлефоны:
725-32-16; 355-32-16.
E-mail:
apb_brest@mail.ru

Справаздача за 2006г.
Cтратэгія працы на 2007г.