Выйшла марка са шчыгелам – птушкай 2018 года

ад 30 марта 2018 года

Папоўні сваю калекцыю! Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла паштовую марку “Чорнагаловы шчыгел” з серыі “Птушка года”. Яе падрыхтавалі пры садзейнічанні АПБ.

Салаўіныя канцэрты ў Беларусі прайшлі з аншлагам!

ад 23 июня 2021 года

Што ні год, беларусы ставяць новы рэкорд у акцыі АПБ “Салаўіная карта”. Сёлета ўдзельнікі пазначылі 640 геалакацый крылатага спевака.

«Ёсць птушка — ёсць і жыццё»: вяскоўцы задаюць трэнд бяспечных буслянак на слупах ЛЭП

ад 23 июня 2021 года

Дзякуючы неабыякавым беларусам з’явілася альтэрнатыва знішчэнню буслянак на слупах ЛЭП. Першыя апоры ЛЭП з платформамі для бусловых гнёзд усталявалі ў Баранавіцкім раёне.

буслы аисты опоры платформы гнезда

Гняздо бусла на платформе-«кошыку» па новым стандарце. Фота Алісы Матавілавай

У аграгарадку Мілавіды на 703 жыхары яшчэ некалькі гадоў таму было 30 гнёзд белых буслоў. Большасць была на слупах ЛЭП. Буслы — руплівыя працаўнікі, якія штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старае — больш за 800 кг. Бывае, птушкі б’юцца токам аб правады, а часам гнёзды загараюцца праз кароткае замыканне. Таму энергетыкі скідвалі гнёзды буслоў са слупоў ЛЭП і нават прыварвалі на іх адмысловыя арматурыны-«яршы», каб не даць птушкам загнездавацца. Але гэта дапамагала толькі часткова, а калі-нікалі птушкі нават калечылі аб «яршы» крылы.

буслы аисты опоры платформы гнезда

Дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі на фоне буслянкі на слупе ЛЭП. Фота Алісы Матавілавай

У 2019 годзе ў Мілавідах узімку скінулі адразу 10 гнёзд белых буслоў. Гэтага мясцовыя жыхары — стараста і былая акушэрка Марыя Саладуха і 83-гадовы Пётр Лазарчук з вёскі Кулікі — не вытрывалі і пачалі пісаць лісты ў дзяржаўныя структуры, АПБ, СМІ, каб знайсці выйсце з сітуацыі. І ў іх атрымалася: пасля амаль двух гадоў перапіскі ў сакавіку 2021 года ў аграгарадку з’явіліся чатыры першыя штучныя «кошыкі»-буслянкі па новым афіцыйным стандарце, цалкам бяспечныя для буслоў. Буслы іх ужо аблюбавалі і нават вывелі на платформах птушанят.

 

Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!

Канструктарскую дакументацыю на слупы з платформамі на заказ ДВА «Белэнерга» распрацавала ААТ «Белсельэлектрасетбуд». У многіх краінах на ЛЭП ставяць штучныя буслянкі, і нават у Беларусі гэта не першая спроба: раней актывісты Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ разам з брэсцкімі энергетыкамі усталявалі 280 штучных платформ для буслоў. Але, паводле нашых энергетыкаў, дагэтуль нідзе ў свеце не было афіцыйнай тэхнічнай дакументацыі на іх. Цяпер жа яна ў Беларусі ёсць, таму, калі ў тваёй вёсцы або гарадку існуе праблема з гнёздамі буслоў на слупах ЛЭП, ты можаш звярнуцца да энергетыкаў, каб у цябе ўсталявалі слупы з буслянкамі па новым стандарце.

Пры планаванні новых ліній ці рэканструкцыі старых мы будзем закладваць у смету і гэтыя новыя апоры з буслянкамі, але зараз нам знайсці грошы на замену ўсіх буслянак на бяспечныя немагчыма, — кажа Андрэй Гецэвіч, кіраўнік філіяла РУП «Брэстэнерга» «Баранавіцкі сельскі раён электрасетак». — Праца па ўсталяванні такіх слупоў ацэньваецца ў 1000 рублёў, а сама канструкцыя буслянкі у 500 рублёў.

буслы аисты опоры платформы гнезда

Белыя буслы ў гняздзе па новым стандарце. Фота Аляксандра Вінчэўскага

Можа падацца, што гэта немалыя грошы. Але выезды электрыкаў на месцы аварый ЛЭП праз буслянкі таксама не бясплатныя. Новыя канструкцыі амаль нейтралізуюць былыя пагрозы, бо не даюць гнязду датыкацца да правадоў. Атрымліваецца, выгадней ставіць новыя бяспечныя буслянкі, чым бясконца едзіць рамантаваць лініі электраперадач, скідваць і вывозіць птушыныя гнёзды. Старшыня сельсавета Мілавідаў Наталля Давідовіч думае і аб магчымасці супрацоўніцтва з прыватным бізнесам для зваркі «кошыкаў»-платформаў.

Мы вельмі ўдзячныя мясцовым жыхарам за актыўнасць. Калі ёсць ініцыятыва з месца, справы вырашаюцца хутчэй, — кажа намеснік начальніка Баранавіцкай інспекцыі Мінпрыроды Анатоль Пляшко. — Паводле апошніх улікаў толькі ў Баранавіцкім раёне 269 гнёзд белых буслоў, цяпер ужо, мусіць, і больш. На Палессі шмат вёсак з трыццаццю і больш гнёздамі буслоў, у асноўным яны селяцца якраз на ЛЭП.

буслы аисты опоры платформы гнезда

Бацькі-буслы прынеслі ежу буслянятам у гняздо на платформе-«кошыку» па новым стандарце. Фота Алісы Матавілавай

Але як сталася так, што буслы пачалі гнездаваць на слупах ЛЭП і ці можна «перасяліць» іх на дрэвы ці дахі дамоў?

Белыя буслы засялілі Беларусь пасля прыходу і расчысткі лясоў чалавекам: гэта не лясныя, стэпавыя птушкі, ім патрэбныя палі і паплавы. Да таго ж там, дзе няма чалавека, іх гнёзды рабуе арлан-белахвост, — тлумачыць Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ. — Белыя буслы спрадвеку будавалі гнёзды побач з хатамі беларусаў на высокіх дрэвах і нават на стрэхах. Але ў сучасным жыцці буслам даводзіцца прыстасоўвацца. Прыдатных дрэваў, якія стаяць асобна, застаецца ўсё менш, а на цяперашніх гладкіх шыферных ды металічных дахах умацаваць палкі для гнязда ўвогуле немагчыма. Людзі перасталі, як бывала раней, рабіць штучныя платформы для буслоў. А вось слупоў ЛЭП стала вельмі шмат — сотні тысяч. Апора ўстойлівая, няма доступу для наземных драпежнікаў. Вялізная імавернасць, што птушаня, якое выляцела з гнязда на слупе — будзе будаваць сваё гняздо таксама на слупе.

буслы аисты опоры платформы гнезда

Трохгадовае гняздо бусла. Фота Алісы Матавілавай

Старшыня сельсавета і стараста Мілавідаў разглядаюць магчымасць у будучыні зрабіць маршруты праз вёску, каб турысты маглі падзівіцца на калонію белых буслоў побач з людзьмі ды і на першыя бяспечныя буслянкі ў краіне па новым стандарце.

Калі ёсць птушка — значыць, ёсць жыццё. Бусел на даху — жыццё на зямлі, — падзяліліся мілавідскімі прымаўкамі жанчыны.

буслы аисты платформы гнезда миловиды

Стараста Мілавідаў з буслом «Шурыкам». Марыя з сям’ёй выхадзілі бусляня і вярнулі ў дзікую прыроду.

Тэкст: Аліса Матавілава

Телеграм АПБ

Валанцёр падарыў Сёмкава птушыныя стэнды АПБ

ад 22 июня 2021 года

Дзякуючы ініцыятыве валанцёра-мецэната ў а.г. Сёмкава ўсталююць 10 птушыных стэндаў, распрацаваных АПБ. Калі ты таксама маеш жаданне і магчымасць паставіць стэнды з птушкамі ў мясцовым парку або школьным двары, пампуй макеты.

Экадому – 25! Віншуем!

ад 21 июня 2021 года

Экадом – грамадскае аб’яднанне, якое шмат што аб’ядноўвае з АПБ.

Три биолога, две лодки и собака: как мы искали норку на Полесье

ад 17 июня 2021 года

Исследователи природоохранного проекта АПБ “Полесье — дикая природа без границ” отправились на поиски исчезающего вида — европейской норки. В Беларуси её не видели 20 лет, даже говорили, что вовсе исчезла. Но наши ученые не сдадутся, пока не проверят все укромные уголки страны. В один из таких на Ольманских болотах и отправились в начале июня три биолога и собака. Искатели приключений, это для вас!

Ляляк з вачыма-флікерамі, россып слонак і сола авяльгі

ад 17 июня 2021 года

30 траўня сябры клуба АПБ “Рэдкая птушка” выправіліся на экскурсію ў пошуках леляка – птушкі 2021 года.

Крэатыўныя лелякі: хто перамог у конкурсе масак і digital-чэленджы?

ад 16 июня 2021 года

Падводзім вынікі конкурсаў кампаніі «Птушка года», у якіх удзельнікі напоўніцу праявілі сваю фантазію. Выбар быў нялёгкім, але пераможцы вызначаныя — знаёмся!

«Припять, дай пять!» — перезагрузка в дикой природе

ад 10 июня 2021 года

5-6 июня АПБ и ОО «Багна» от лица коалиции «Сохраним Полесье» провели пятый ежегодный байдарочный сплав «Припять, дай пять!». Сплав был традиционно приурочен к Всемирному дню окружающей среды, чтобы подчеркнуть глобальную ценность нетронутой дикой природы полесского региона.

Як на “Цікіных астравах” лічылі драпежных птушак і чорных буслоў

ад 9 июня 2021 года

Заказнік рэспубліканскага значэння “Балота Мох” з’яўляецца адначасова Тэрыторыяй, важнай для птушак, “Цікіны Астравы”. Тут яшчэ 20 гадоў таму адзначалася 10 пар чорнага бусла і 5 пар скапы – дзякуючы гэтым відам і была выдзелена ТВП.

Другие новости  

Што ні год, беларусы ставяць новы рэкорд у акцыі АПБ “Салаўіная карта”. Сёлета ўдзельнікі пазначылі 640 геалакацый крылатага спевака. Найбольш салаўіных

23 чэрвеня 2021

буслы аисты платформы гнезда миловиды

Дзякуючы неабыякавым беларусам з’явілася альтэрнатыва знішчэнню буслянак на слупах ЛЭП. Першыя апоры ЛЭП з платформамі для бусловых гнёзд усталявалі ў

23 чэрвеня 2021

Птушыны стэнд у Сёмкава

Дзякуючы ініцыятыве валанцёра-мецэната ў а.г. Сёмкава ўсталююць 10 птушыных стэндаў, распрацаваных АПБ. Калі ты таксама маеш жаданне і магчымасць паставіць

22 чэрвеня 2021

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: