Бонусы і зніжкі ад партнёраў для сябраў АПБ   right_line


Мы любім і цэнім сваіх сяброў, і таму распрацавалі бонусную праграму.

Зніжкі і іншыя прыемнасці для сябраў арганізацыі цяпер можна знайсці на старонцы ptushki.org/bonus – спіс увесь час папаўняецца. Дзякуй партнёрам бонуснай праграмы за падтрымку!

Запоўні анкету, каб стаць сябрам АПБ

Зніжка 10% у крамах касметыкі ДНК, INGLOT, MeKey

Калі першую пакупку зробіш у афлайн-краме, пакажы актуальную сяброўскую картку АПБ, і кансультант аформіць карту лаяльнасці з асаблівай праграмай зніжкі (або заменіць на яе тую праграму, якая ў цябе ўжо ёсць). Карта лаяльнасці будзе дзейнічаць і ў анлайн-крамах dnk.by, inglot.by і новых сайтаў, якія пакуль у працэсе запуску.

Калі першую пакупку зробіш у анлайн-краме, пазнач у заўвагах да заказу, што ты сябра АПБ і напішы нумар сваёй сяброўскай карткі. Менеджар пры афармленні заказу аформіць карту лаяльнасці крамы, зробіць зніжку і канчатковую суму заказу паведаміць па тэлефоне. Пры наступных заказах ты зможаш карыстацца картай лаяльнасці крамы і адразу бачыць зніжку ў кошыку.

На акцыйныя тавары дзейнічае большая зніжка (калі зніжка па акцыі 5%, а па карце лаяльнасці 10%, то дзейнічае зніжка па карце).

касметыка са зніжкай для сябраў АПБ

Зніжка 10% ад аграэкасядзібы «Крэмнае» каля Турава

Зніжка дзейнічае на пражыванне ў сядзібе, лазню і сплавы на каяках. Каб атрымаць зніжку, трэба паказаць сваю актуальную сяброўскую картку АПБ. Звязацца з сядзібай можна ў інстаграме, фэйсбуку або ВК.

Чытай пра наш сплаў па Случы і Прыпяці на крэменскіх каяках

Скидка на сплав на каяках

Зніжка 10 % на ўсе біноклі ад крамы telesсop.by!

Пазнач кодавае слова ў каментары да заказу на сайце, у паведамленні інстаграм або па тэлефоне, і табе дададуць зніжку 10 %! Кодавае слова можна запытаць праз паведамленне ў групу АПБ ў фэйсбуку або напісаўшы на пошту salavei@ptushki.org.

Бінокль дазваляе лепш разледзець птушак. Птушкаванне на балоце Ельня. Фота Яны Трусіла, валанцёркі АПБ

Зніжка 10 % ад крамы экатавараў Zerro!

Тут можна набыць цвёрдыя шампуні, шматразовыя кубкі, мяшэчкі для садавіны, сродкі асабістай гігіены і іншыя тавары для экалагічнага ладу жыцця.

Скидки в магазине Зерро

Крама Zerro. Фота onliner.by

Крама працуе з 12.00 да 18.00 штодня, акрамя нядзелі, па адрасе: Мінск, вул. Кальварыйская, 21, дворык фудкорта, 2 паверх. Тэлефон крамы: +375 (29) 663-30-05.

Каб атрымаць зніжку, пакажы сяброўскую картку бягучага года. Зніжка дзейнічае толькі ў афлайн-краме, на анлайн-заказы не распаўсюджваецца.

Зніжка 10 % на падарожжы ад «Поход в народ»!

Паходы па Беларусі, у цэнтры якіх — людзі! Нестандартныя кірункі і маршруты, апантаныя сваёй справай гіды, падарожжы ў заказнікі, адпачынак у аграэкасядзібах, сплавы на байдарках, гастратуры, птушкаванне, ровары, знаёмства з мясцовымі традыцыямі — вялікі выбар для вандроўнікаў.

Поход в народ - скидка для членов АПБ

 Па картцы сябра АПБ ты атрымаеш зніжку 10 % на падарожжы.

Сацсеткі «Поход в народ»: facebook.com/walktofolkBY, instagram.com/walktofolk.

Зніжка 10 % на падарожжы ад YelnyaTrip!

Yelnyatrip ужо 5 гадоў арганізуе пешыя паходы і сплавы па старажытным балоце Ельня. 50 сцежак на выбар і неверагоднае хараство некранутай прыроды чакаюць цябе! А па картцы сябра АПБ ты атрымаеш зніжку 10 % на падарожжы ад Yelnyatrip.

Як атрымаць зніжку?

Паказаць пры заказе падарожжа картку сябра АПБ бягучага года (ці яе фотаздымак). Калі ты сябра АПБ, але не маеш карткі, звярніся да нас праз сацсеткі ці мэйл info@ptushki.org.

Зніжка 10 % на птушыныя брошкі ад @gozha_by

Упрыгож сябе цудоўнай птушачкай ад майстрыцы Аксаны! Каб атрымаць зніжку, пакажы сваю сяброўскую картку.

Брошки в виде птиц

Зніжка 10 % на пакупкі ў краме LSTR-Адзенне

Світшоты, курткі, худзі ды іншае брэндавае адзенне цяпер даступнае нашым сябрам са зніжкай.

Як атрымаць зніжку?

Паказаць прадаўцу актуальную друкаваную імянную сяброўскую картку АПБ або яе фотаздымак у краме LSTR-Адзенне ў Мінску па адрасе: г. Мінск, вул. Веры Харужай, 5 (каля станцыі метро “Плошча Якуба Коласа”.

Зніжка 10 % на ўсе кармушкі на сайце etno.by

Дызайнерскія пластыкавыя кармушкі, якія чапляюцца да шыбы: частуй птушак і назірай за імі праз акно.

Кормушка на липучках

Як атрымаць зніжку?

Увесці адмысловы код у адпаведнае поле ў Кошыку пры афармленні заказа на сайце etno.by. Код можна запытаць праз паведамленне ў групу АПБ ў фэйсбуку або напісаўшы на пошту salavei@ptushki.org.

Кормушка на липучках 

Кормушка на липучках

Зніжка 10 % на ўсе дамочкі для птушак ад shliftik.by

Пакажы картку сябра АПБ пры пакупцы і атрымай зніжку на шпакоўні, сінічнікі, дуплянкі і іншыя птушыныя дамкі.

Домики для птиц

Далучайся да бонуснай праграмы і дасылай прапановы!

Мы яшчэ толькі пачынаем радаваць сяброў такімі прыемнасцямі і будзем удасканальвацца. Калі ёсць прапановы, як палепшыць бонусную праграму, пішы на salavei@ptushki.org.

Калі ў цябе ёсць прапановы па іншых бонусах або твая кампанія хоча стаць партнёрам бонуснай праграмы АПБ, звяжыся з намі ў сацсетках ці праз электронную пошту salavei@ptushki.org.

Будзем радыя і ўдзячныя новым бізнесам, якія захочуць падтрымаць прыхільнікаў дзікай прыроды!

Як стаць сябрам АПБ? Трэба запоўніць анкету ptushki.org/anketa і аплаціць гадавы ўнёсак, памер якога залежыць ад абранай табой катэгорыі. Ужо са снежня можна аплачваць сяброўскі ўнёсак за 2021 год.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: