Гродзенскае абласное аддзяленне 
Было створанае сябрамі АПБ з Гарадзеншчыны і пастаўлена на ўлік Упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама 7 кастрычніка 2002 г.
Старшыня – Андрэй Храмогін
е-mail: apb_hrodna@tut.by
Сайт: birdwatch.by
Тэлефоны: (+375 29) 230-07-36 (МТС)
Паштовы адрас аддзялення і рэдакцыі інфабюлетэня «Кабец»:
а/с 197, Гродна 230023
Мы працягваем і развіваем добрыя справы і традыцыі створанага яшчэ ў 1993–94 гг. Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак, сябры якога ў 1998 г. былі аднымі з заснавальнікаў АПБ (тады — «Аховы птушак Беларусі»). Таму неафіцыйнай эмблемай аддзялення застаецца сокал-кабец.
Асноўныя кірункі дзейнасці аддзялення:
- спрыянне падрыхтоўцы і каардынацыя правядзення акцый і кампаній АПБ на Гарадзеншчыне;
- удзел у навуковых праектах і акцыях па вывучэнні і ахове птушак і біяразнастайнасці;
- супраца з установамі адукацыі, СМІ, НДА і інш. у экаасвеце і выхаванні (найперш дзетак і падлеткаў);
- папулярызацыя назіранняў за птушкамі (бёдвочынгу) і экатурызму;
- нефармальная адукацыя актыўных сябраў АПБ з Гарадзеншчыны;
- дапамога ў арганізацыйным развіцці рэгіянальным групам і аддзяленням АПБ на Гарадзеншчыне;
- пошук і распаўсюд інфармацыі пра жыццё і дзейнасць нашых папярэднікаў – натуралістаў і даследнікаў прыроды Беларусі і ВКЛ;
- інфармаванне мясцовых сябраў АПБ і грамадскасці пра дзейнасць аддзялення і АПБ.
Будзьма разам – для птушак і людзей!
Любая дапамога вітаецца.
Далучайцеся да АПБ і нашай дзейнасці і дапамажыце захаваць прыроду Беларусі!
Перыядычна (2-4 разы на год) выходзіць інфармацыйны бюлетэнь нашага аддзялення «Кабец». Ён бясплатна распаўсюджваецца сярод сябраў АПБ з Гарадзеншчыны. Яго змест залежыць і ад вашых каментароў, заўваг, артыкулаў, фотаздымкаў, малюнкаў – ад вашай неабыякавасці і падтрымкі – чакаем іх, каб зрабіць «Кабец» больш актуальным і цікавым. Каб не чакаць з’яўлення папяровай версіі «Кабца», будзем выкладваць некаторыя артыкулы адразу на сайце – зазірайце.
Старшыня савета аддзялення
Андрэй Храмогін
- Старшыня Савета аддзялення.
- Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы, потым працаваў выкладчыкам на кафедры батанікі і заалогіі. Заолаг (арнітолаг).
- Зацікаўленні: вераб’іныя птушкі, бёдвочынг, фатаграфія.
- E-mail: Hramogin@mail.ru
Дырэктар аддзялення
Таццяна Смыкоўская
Савет аддзялення
Дзмітры Вінчэўскі
- Намеснік Старшыні аддзялення.
- Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы і аспірантуру Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Заолаг (арнітолаг).
- Працуе выкладчыкам на кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы.
- Зацікаўленні: драпежныя птушкі, бёдвочынг, гісторыя Беларусі (ВКЛ), фатаграфія, арганізацыйнае развіццё НДА.
- Кантакты: тэл. (АПБ) (0152) 73-01-18, маб. +375 33 688758
- E-mail: Harrier@tut.by
Віталь Гуменны
- Сябра Савета аддзялення.
- Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы і аспірантуру Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Заолаг (герпетолаг).
- Працуе намеснікам дырэктара Дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі заалагічны парк», аўтар і вядучы тэлеперадачы «У аб’ектыве натураліста» Гродзенскае абласное тэлебачанне (ГТ), г. Гродна. Адзін з аўтараў кнігі «Экологические экскурсии по лесопарку Румлёво» (Гродно, 2006).
- Зацікаўленні: навукова-даследчая праца, экаадукацыя, бёдвочынг, вандроўкі, фатаграфія, паэзія.
- Кантакты: +375 29 2842391
- E-mail: calamita@mail.ru
Алег Созінаў
- Сябра Савета аддзялення.
- Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы і аспірантуру Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Батанік (геабатанік). Кандыдат біялагічных навук.
- Дацэнт, загадчык кафедры батанікі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы.
- Зацікаўленні: геабатаніка, папуляцыённая біялогія раслін, фітахімія, геаграфія раслін, гербарная справа.
- Кантакты: +375 29 7832066
- E-mail: o.sozinov@grsu.by
Таццяна Кажан
- Сябра Савета аддзялення.
- Лекар Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы.
- Кантакты: +375 33 3100032
- E-mail: kozhan.yanat@mail.ru
Юрый Лукашэнка
- Сябра Савета аддзялення.
- Скончыў біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы.
- Старэйшы выкладчык кафедры хіміі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
- Кантакты: тэл. маб. +37529 583-87-68
- E-mail: ura_lukashenko@mail.ru
Юрый Квач
- Сябра Савета аддзялення.
- Прыватны прадпрымальнік.
- Зацікаўленні: бёдвочынг, энтамалогія, батаніка, гісторыя ВКЛ.
- Кантакты: +375 33 6856634, +375 44 7299178
- E-mail: kukenot@mail.ru
Рэвізійная камісія (РК):
Аляксандра Рыжая
- Старшыня РК.
- Скончыла біяфак і аспірантуру Беларускага дзяржуніверсітэта (Мінск). Заолаг (энтамолаг). Кандыдат біялагічных навук.
- Дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы.
- Зацікаўленні: энтамалогія, арганізацыя сустрэч заолагаў.
- Кантакты: +37529 888-92-63
- E-mail: rhyzhaya@yandex.ru або a.ryzhaya@grsu.by
Вольга Янчурэвіч
- Сябра РК.
- Скончыла біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы і аспірантуру Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Заолаг(батрахолаг). Кандыдат біялагічных навук.
- Дацэнт кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы.
- Кантакты: +37529 7837462
- E-mail: oyanch@mail.ru
Таццяна Яварэц
- Сябра РК.
- Скончыла біяфак Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы
- Рэдактар інфармацыйнага бюлетэня Гродзенскага аддзялення «Кабец»
- Кантакты: +375 29 7816239
- E-mail: ptv3011@gmail.com
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: