Сіняхвостка

Сямейства

Лацінская назва: Tarsiger cyanurus
Ангельская назва: Red-flanked bluetail
Руская назва: Синехвостка

Голас можна праслухаць тут:

Падвіды: з 3 падвідаў у Еўропе толькі — ад Фінляндыі да Камчаткі і Японіі.

Біятоп: спелая тайга (як у гарах, так і ў далінах). На Д. Усходзе — у гарах вышэй мяжы лясоў, сярод невысокіх карчастых бяроз. У Японіі даходзіць да 3000 м в.у.м. Пасля гнездавання — па ўскрайках лясоў.

Гняздо: на зямлі ў ямках паміж карнямі дрэў, у дупле, шчылінах скал, на зямлі пад каранямі або ветраломам. Латок на адлегласці 20-50 см ад уваходнай адтуліны. Аснова з моху, карэньчыкаў або травы, часам з ігліцы хваёвых дрэў; высцілка з шэрсці, мяккай травы або валосся. d = 5-7 см.

Яйкі: (3) 5-7, авальныя, падоўжаныя, белыя (часам з карычняватымі крапінкамі, якія размяшчаются ў выглядзе вянка вакол шырокага канца). Памеры: 18,5 х 15,0 мм.

Арэал: разарваны; ад паўн.-ўсх. Еўропы (Фінляндыя, Эстонія, паўн. Расія) праз Сібір да Камчаткі, на Пд — да Манголіі і Японіі ўключна, а таксама цэнтр. Азія ад межаў Афганістана да паўд. Кітая.

Пералёты: паўночныя папуляцыі пералётныя (ІV-V, (VIII)IX-X), паўднёвыя папуляцыі аселыя. Спарадычна залятае ў Еўропу.

Месца зімовак: Паўд. Кітай.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны від. Упершыню адзначаны 14 верасня 2021 г. на станцыі кальцавання «Чырвоны бор» у Расонскім р.

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Клікні, каб павялічыць!

Аўтар: Дз. Кіцель

Падобныя віды:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: