Школьны клуб “Крылаты дазор”

Школьны клуб АПБ “Крылаты дазор” - гэта група аднадумцаў, якая складаецца з дзяцей дашкольнага або школьнага ўзросту і педагога-кіраўніка, якія цікавяцца навакольным асяроддзем, імкнуцца вывучыць і зразумець дзікую прыроду, яе праблемы і спосабы яе аховы.

Навошта ствараць школьны клуб “Крылаты дазор”?

  • Даць шанец кожнаму з маленства спазнаць і палюбіць дзікую прыроду.
  • Падарыць дзецям разуменне: мы ў адказе за дзікапрыроднае наваколле і кожны можа яму дапамагчы.
  • Каб сказаць: “Я падзяляю вашыя каштоўнасці, я з вамі, мне важна, што вы займаецеся аховай прыроды і ад майго імя”.

Школьныя клубы «Крылаты дазор» – вялікі ўнёсак у працу грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Кожны ўдзельнік школьнага клуба - сябра АПБ, і разам мы дапамагаем дзікай прыродзе і птушкам.

Сяброўскі ўнёсак школьнага клуба “Крылаты дазор” – гэта вашае “ТАК” у абарону дзікай прыроды!

FAQ

  • Што атрымліваюць удзельнікі школьнага клуба “Крылаты дазор”?

    • інфармацыйны бюлетэнь АПБ;
    • 2 выпускі часопіса «Птушкі і мы»;
    • сяброўская картка кіраўніку школьнага клуба;
    • значкі і налепка з птушкай года для кожнага сябра школьнага клубаа;
    • метадычныя матэрыялы кіраўнікам школьнага клуба для работы з дзецьмі, даступныя ў электронным выглядзе на сайце для прагляду і запампоўкі;
    • магчымасць удзельнічаць у акцыях і кампаніях АПБ і займацца аховай прыроды;
    • запрашэнні да ўдзелу ў прызавых конкурсах.
  • Як стварыць школьны клуб “Крылаты дазор”?

    • запоўніць анлайн сяброўскую анкету (абраць катэгорыю школьнага клуб «Крылаты дазор»);
    • даслаць спіс дзяцей* (не менш за 5 дзяцей да 16 гадоў) на info@ptushki.org;
    • аплаціць гадавыя ўнёскі (2 BYN з кожнага ўдзельніка школьнага клуба, уключаючы настаўніка).

    * Імя, прозвішча кожнага вучня і подпіс аднаго з бацькоў, што ён згодны на ўдзел дзіцяці ў школьным клубе.

  • Як аплаціць унёсак?

    АРІП (ЕРИП) — аплата праз інтэрнэт-банкінг, плацежна-інфармацыйныя тэрміналы (інфакіёскі), банкаматы, а таксама ў банкаўскіх і паштовых аддзяленнях:

    Пры аплаце самастойна:

    • зайсці на сайт банка (інтэрнэт-банкінг) / знайсці найбліжэйшы інфакіёск або банкамат;
    • выбраць у пераліку паслуг «Система «Расчёт» (ЕРИП)»;
    • выбраць пункт «Благотворительность, общественные объединения», потым «Защита природы», затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны», потым «Членские взносы»;
    • увесці ваш нумар сяброўскай карткі*, прозвішча, імя і суму аплаты;
    • пацвердзіць плацеж.

    * Напісаны на картцы сябра мінулага года або можна ўдакладніць па тэлефонах
    +375 29 101 68 87 | +375 29 223 06 13 ці праз электронную пошту info@ptushki.org.

    Пры аплаце ў банкаўскім ці паштовым аддзяленні пакажыце гэтую інструкцыю аператару.

  • У якіх акцыях АПБ мы можам удзельнічаць?

    Студзень — снежань – кампанія «Птушка года»;
    Трэція выходныя студзеня – акцыя «Птушкі ля кармушкі»;
    Студзень — люты – зімовыя ўлікі птушак;
    Сакавік — травень – агульнаеўрапейская кампанія «Жывая вясна»;
    1 красавіка – Міжнародны дзень птушак;
    Травень — чэрвень – акцыя «Салаўіная карта»;
    Трэція выходныя траўня – акцыя «Салаўіныя вечары з АПБ»;
    Першыя выходныя кастрычніка – Восеньскія дні назіранняў за птушкамі EuroBirdwatch.

    Вы можаце ладзіць і свае мерапрыемствы! Дзяліцеся з намі іх вынікамі і фатаграфіямі – мы будзем радыя, а самымі цікавымі здымкамі падзелімся ў нашых сацсетках.

  • Дзе яшчэ ёсць школьныя клубы “Крылаты дазор”?


  • Нумар карткі застаецца нязменным?

    Так і ёсць. Гэта ваш індывідуальны нумар, запаўняць кожны год анкету не трэба, дастаткова ўводзіць нумар карткі сябра АПБ пры аплаце. Калі забудзеце нумар — мы заўсёды радыя дапамагчы і падказаць.

  • На што ідзе сяброўскі ўнёсак?

    АПБ – грамадская арганізацыя.

    Гэта значыць, што мы існуем за кошт падтрымкі людзей-аднадумцаў і праектнай падтрымкі.

    Сяброўскія ўнёскі ідуць на ахову прыроды і экалагічную асвету.

Метадычныя матэрыялы

Настаўнікам у дапамогу

Водгукі ад кіраўнікоў КД


Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: