10 цікавых фактаў пра жаўрука-смецюха



1. Жаўрук-смяцюх – аселы від: на зіму птушкі не адлятаюць на поўдзень, яго можна пабачыць круглы год. Моцная дзюба дазваляе харчавацца насеннем і насякомымі, якія ўмерзлі ў глебу ці ў лёд.

2. Можна ўбачыць аднаго ці парамі, радзей невялікімі групкамі. У адрозненне ад іншых жаўрукоў, часта спявае на зямлі. Каб прагнаць канкурэнтаў са сваёй тэрыторыі вясной, самец «глушыць» іх сваімі спевамі.

3. У моцныя маразы начуе ў снезе. Можа кідацца ў снегі закопвацца, каб выратавацца ад ястрабаўці сокала-дрымлюка.

4. 12 год – столькі, паводле дадзеных кальцавання, пражыў самы стары жаўрук-смяцюх.

5. Узбочыны дарог, прамысловыя і жылыя зоны гарадоў з нізкай травой – так выглядае дом жаўрука-смецюха. Часта людзі засмечваюць гэтыя месцы, адсюль і такая назва ў птушкі.

zhayryk

6. Красавік–чэрвень – час гнездавання. І жаўрукі паспяваюць зрабіць гэта двойчы! Добра прыхаванае гняздо птушка робіць на зямлі. У кладцы да пяці яек, якія самка выседжвае 12 дзён. Птушаняты пакідаюць гняздо праз 8 дзён пасля вылуплівання, яшчэ не ўмеючы лятаць.

7. У меню жаўрука-смецюха – насенне і зялёныя часткі раслін, бесхрыбетныя. Птушанят кормяць дажджавымі чарвякамі, жукамі, мухамі, матылямі і іх вусенямі, радзей слімакамі і павукамі.

8. 95% – на столькі зменшылася колькасць жаўрукоў-смецюхоў у Еўропе за апошнія 30 год! Ён знік на гнездаванні ў Нарвегіі, Швецыі і Швейцарыі. Від стаў рэдкім у Беларусі і ўключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Пакуль прасцей яго сустрэць на поўдні Беларусі, зрэдку – у цэнтральных і паўночных раёнах.

9. Чаму жаўрукі-смецюхі знікаюць?  Галоўныя пагрозы – знішчэнне месцаў пражывання: кашэнне травы ў гнездавы перыяд, апрацоўка травы пестыцыдамі, бадзяжныя і хатніякошкі і сабакі.

10. Жаўрук-смяцюх – адзін з чатырох відаў жаўрукоў, якія сустракаюцца ў Беларусі. Акрамя яго ў нас гняздуюцца яго «браты» – баравы і палявы жаўрукі, а рагаты прылятае да нас на зіму з поўначы.

zhayryk_smyatuk

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: