Птушка года 2017   right_line


Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года!



lark-smyatsyuh

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) выбрала птушкай 2017 года жаўрука-смецюха!

У рамках кампаніі «Жаўрук-смяцюх – птушка 2017 года» арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх паказаць прыгажосць і прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду. Спампаваць палажэнне конкурсаў у рамках кампаніі «Жаўрук-смяцюх — птушка 2017 года.»

Каб пазнаёміць вас з птушкай года,  асаблівасцямі яе жыцця і цікавосткамі, характэрнымі для гэтага віду, мы падрыхтавалі прэзентацыю «Жаўрук-смяцюх  — птушка 2017 года»Спампуйце яе з нашага сайта!

Жаўрук-смяцюх умее здзіўляць. Не верыце? Прапануем вашай увазе 10 цікавых фактаў пра жаўрука-смяцюха 

Калі ў вас ёсць  карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылайце іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара salavei@ptushki.org. Будзем вельмі ўдзячныя!

Нацыянальная кампанія «Птушка года»

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава.

bird_of_the_year

Прыродаахоўныя мерапрыемствы ў межах кампаніі Адной з пагрозаў для жаўрукоў-смецюхоў і іншых птушак з’яўляюцца хатнія жывёлы, якія жывуць у двары ці выходзяць туды гуляць. Калі ў вас ёсць кот, паклапаціся пра тое, каб надзець яму адмысловы ашыйнік са званочкам-бубенчыкам — кот не зможа упаляваць птушку года.

cat

Сустрэлі птушку года — занясіце інфармацыю пра сустрэчу ў базу дадзеных florafauna.by. Кожная сустрэча гэтай птушкі — і зімой і летам — вельмі важная. Дапамажыце навукоўцам скласці мапу!

search_bird

Паслухаць голас птушкі 2017 года і паназіраць за яе паводзінамі можна ніжэй на відэа фільм-студыі Ігара Іванавіча Бышнёва «AVES». Іншыя фільмы гэтай студыі тут.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: