Народная карта распаўсюду вугра ў Беларусі   right_line


Што за рыба вугор?

Еўрапейскі вугор – адзіны від з 19 відаў рачных вугроў, вядомых навуцы, які жыве ў дарослым стане ў прэсных вадаёмах Еўропы. У 2008 годзе Міжнародны саюз аховы прыроды і прыродных рэсурсаў уключыў вугра ў Чырвоны спіс як від, што знаходзіцца “на крытычнай мяжы знікнення”.

У Беларусі гэта адзіны від жывёл, які мае такі высокі пагражальны статус. Гэтыя рыбы прыплываюць у Еўропу яшчэ лічынкамі з Саргасавага мора, жывуць тут 5-20 гадоў, а потым плывуць на сваю радзіму нерасціцца першы і апошні раз у сваім жыцці.

Вугроў дагэтуль ловяць і ўжываюць ў ежу. У Беларусі для гэтага патрэбны спецыяльны дазвол.

Як адрозніць вугра

Цела амаль цыліндрычнае, змеепадобнае, у задняй частцы сціснутае з бакоў. Дасягае даўжыні 2 м, часцей 0,5—1,5 м і масы 6 кг. Зверху цела цёмна-зялёнае, бакі жоўтыя, пуза белае. Вугор у Беларусі насяляе рэкі і азёры басейна Балтыйскага мора і аддае перавагу вадаёмам з глеістым дном, хаця часам заплывае ў чыстыя і празрыстыя ручаі і невялікія рачулкі.

Актыўны ўначы, а ўдзень любіць хавацца ў травяністых месцах, пад карчамі, часта закопваецца ў глей на глыбіню да 130 см. Рачныя вугры здольныя па мокрай траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і апынаючыся такім чынам у бяссцёкавых азёрах.

Занясі вугровыя месцы на карту!

Ведаеш, дзе ёсць або былі раней вугровыя месцы? Занясі іх, калі ласка, на карту.

Не ведаеш – распытай бацькоў, дзядулю з бабуляй: магчыма, яны ведаюць, дзе сустракаўся вугор. Запішы тое, што яны расказалі табе, калі будзеш дадаваць звесткі на карту.

Увага: вылаў вугра ў Беларусі забаронены, акрамя прамысловага. За незаконны вылаў вугра прадугледжаная адказнасць, у тым ліку крымінальная.

Як дадаць звесткі?

  • Націсні кнопку «Дадаць інфармацыю».
  • Знайдзі месца сустрэчы з вугром праз радок пошуку або перасунуўшы пазнаку
    геалакацыі.
  • Націсні на значок вугра і абяры, у якім годзе бачыў(-ла) вугра.

 

Дадаць інфармацыю

 


Апошняе назіранне дададзена: 04.12.2019 08:55
Карту можна набліжаць і аддаляць

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: