Салаўіныя вечары   right_line


Традыцыйна «Салаўіная карта» складаецца пры ўдзеле жыхароў нашай краіны, якія цікавяцца прыродай. Новы фармат удзелу ва ўліках салаўёў дае магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, а таксама бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць. Для тых, хто хацеў бы пазнаёміцца з гэтымі выдатнымі птушачкамі бліжэй і паслухаць іх песні, «Салаўіная карта» стане добрым арыенцірам для самастойных экскурсій у зялёнай зоне свайго горада.

Час спеваў салаўёў абмяжоўваецца маем і пачаткам чэрвеня. Толькі некаторыя салаўі спяваюць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайся паслухаць самых выдатных спевакоў птушынага свету і адзначыць на карце горада «сваіх» салаўёў!

Тут можна паслухаць голас салаўя:

Як дадаць назіранне?

  • Цісні кнопку «Дадаць новае назіранне».
  • Перацягвай чырвоны значок геалакацыі ў пункт, дзе ты слухаў(-ла) салаўя.
  • Запаўняй апісанне і націскай «Адправіць».

 

Дадаць новае назіранне

 

Зроблена? Віншуем: тваё салаўінае месца з’явілася на карце!



Салаўіная карта 2019 года.
Пачуў салаўя — занясі на карту!
Дадана назіранняў: 538
Апошняе назіранне дададзена: 30.06.2019 10:00
Карту можна набліжаць і аддаляць

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: