Бёрдвочынг: што, дзе, і з чаго пачаць?

 

Ці ведаеш ты, што людзі гатовыя плаціць больш за тысячу еўра, каб прыехаць да нас і паглядзець на птушак? Далучайся да захапляльнага занятку і назірай бясплатна!

Зарянка

Малінаўка

Што такое птушкаванне? 

Бёрдвочынг, ці птушкаванне, дасяжны чалавеку незалежна ад месца жыхарства. Нават у вялікім горадзе можна сустрэць шмат розных птушак. Гэта далёка не толькі галубы, вароны, шпакі ды вераб’і.

Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!

А ўсяго па краіне можна назіраць больш за 300 відаў! Бёрдвочынг – занятак настолькі цікавы, што можа ператварыцца ў сталае хобі, бо азарт натхняе ехаць за тысячы кіламетраў, каб пабачыць пэўны від.

Такі занятак дазволіць табе больш рухацца, бываць на вольным паветры, развіваць уважлівасць і канцэнтрацыю. А яшчэ гэта сувязь з чароўным светам прыроды і выдатнае сямейнае хобі. 

Бёрдвотчинг

Дзе паглядзець на птушак? 

У Мінску ёсць некалькі самых папулярных месцаў для назірання за птушкамі. Так, толькі ў Батанічным садзе і Парку Чалюскінцаў можна ў розныя сезоны пабачыць больш за 60 відаў. У Лебядзіным сустракаюцца чырвонакніжнікі, а ў Драздах добра назіраць за вадаплаўнымі птушкамі.\

Дзікае жыццё гарадскога парку: прагулкі ў Драздах

Для тых, хто хоча большага паглыблення ў прыроду, можна параіць пабываць у Бярэзінскім запаведніку і Белавежскай пушчы.

Лесной жаворонок

Баравы жаўрук

Што для гэтага трэба?

Карманный определитель птицКалі ты пакуль не надта добра разбіраешся ў птушках і можаш хіба што адрозніць сароку ад шэрай вароны, то табе дапаможа палявы вызначальнік у выглядзе невялікай кнігі з рознай інфармацыяй пра птушак або мабільны дадатак Ptushki для Android. Таксама можаш скарыстацца ЭкоГид: Птицы и Голоса ці CollinsBirdGuide.

Вельмі раім прайсці дыстанцыйны курс бёрдвочара-пачаткоўца: вывучы 40 відаў птушак і атрымай электронны сертыфікат! А яшчэ – сачы за нашымі абвесткамі і запісвайся ў Школу бёрдвочара.

У тэлеграм-чаце Ціў-ціў ты можаш дзяліцца здымкамі і назіраннямі з іншымі птушкарамі, а таксама задаваць калегам па хобі свае пытанні.

Калі выпраўляешся птушкаваць, надзявай зручны абутак: трэкінгавыя боты – ідэальна, красоўкі – прымальна. Зручней будзе ў адзенні з доўгімі рукавамі, а нагавіцы павінныя хутка сохнуць.

Калі хочаш назіраць за птушкамі з акна – можна ўсталяваць зімой кармушку, а летам – паілку (толькі не забывайся іх папаўняць і чысціць).

Большие синицы

Вялікія сініцы

Акрамя вызначальніка і бінокля (не трэба вайсковы, пачні з простага) не будзе лішнім нататнік – калі спрабуеш апісаць птушку, разглядаеш яе больш уважліва. Калі атрымаецца зрабіць цікавы здымак, ім можна падзяліцца з Birding Belarus ці на сайце www.florafauna.by. Калі ты хочаш дзяліцца якаснымі здымкамі з АПБ для выкарыстання ў нашых публікацыях, далучайся да чату «Птушкі з фотастужкі«.

Яшчэ ў Беларусі ёсць цудоўная асобная  інтэрнэт-прастора для аматараў назіранняў за птушкамі «Птушкі штодня». Тут ты знойдзеш усё: ад парад, дзе і як пачаць займацца птушкаваннем, да таго, дзе знайсці кампанію і куды паехаць паназіраць рэдкім відам, які завітаў у Беларусь.  Цікавыя артыкулы з адмысловымі навінамі з усяго свету! Гэтая платформа — выдатная магчымасць атрымаць карысную параду ад дасведчаных бёрдвочараў, арнітолагаў ды знайсці сяброў-аднадумцаў.

На гэтым сайце ты можаш пабачыць цікавыя стрымы, а таксама можаш заносіць свае зімовыя і вясновыя назіранні птушак.

Як назіраць за птушкамі? 

Птушкаваць можна ў розных «рэжымах». Можна проста ўзяць бінокль, вызначальнік і адправіцца на шпацыр. 

Больш сталыя назіральнікі вядуць дзённікі, дзеляцца назіраннямі, удзельнічаюць у розных акцыях кшталту Жывая вяснаСалаўіныя вечары. Для тых, каму трэба больш драйву, штогод праходзіць чэмпіянат па фотабёрдынгу і па спартыўнай арніталогіі. Каб больш камунікаваць з аднадумцамі, можна далучыцца да Клуба 200.

Клуб200 АПБ у 2020 годзе: сенсацыі і рэдкасці

Бёрдвотчер

Калі ты адразу не пабачыш шмат відаў птушак, не варта адчайвацца, бо ўважлівасць прыходзіць з досведам. Для больш інтэнсіўнай вучобы можна завітаць на курсы ці летнікі АПБ.

Хочаш даведвацца пра птушак і дзікую прыроду Беларусі больш? Далучайся да АПБ, і двойчы на год будзеш атрымліваць наш каляровы часопіс «Птушкі і мы». Старыя нумары можна паглядзець тут.

І напрыканцы, вось фільмы для натхнення заняцца птушкаваннем – Вялікі год і A Birderʼs Guide to Everything

Пачні – і не зможаш спыніцца!

Тэкст: Алеся Башарымава

ВКонтакте АПБ

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: