Як дапамагчы параненай птушцы?


Догляд за параненай дзікай птушкай – адказная і клопатная справа, да таго ж яна адчувае вялікі стрэс, калі яе ловяць і змяшчаюць у незнаёмыя ёй умовы. Таму перш чым падбіраць птушку, узважце ўсе за і супраць. Якія шанцы, што вы дапаможаце ёй, супраць рызыкі, што зробіце горш?

 

Да каго звяртацца

Праверце, ці знаходзіцца птушка ў Пераліку відаў дзікіх жывёл, адлоў якіх у мэтах утрымання і (або) развядзенне ў няволі ажыццяўляюцца без дазволу.

Вызначыць птушку можна на сайце guide.florafauna.by або з дапамогай мабільнага вызначальніка для Android.

Калі яе ў пераліку няма, трэба звяртацца ў раённыя і гарадскія інспекцыі Мінпрыроды. Спецыяліст вырашыць, што рабіць з траўмаванай птушкай. Таксама можна звяртацца ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэтыя органы склікаюць камісію, якая вырашае, што рабіць з птушкай далей.

Калі вы забераце такую дзікую птушку самавольна, за гэта прадугледжаная адказнасць мінімум да 20 базавых велічыняў (для індывідуальных прадпрымальнікаў – да 50, для юрыдычных асобаў – да 500).

Параненай птушцы могуць дапамагчы валанцёры або ветэрынары.

Ветэрынары-арнітолагі ў Мінску

Звяртаем увагу, што АПБ – прыродаахоўная арганізацыя, якая займаецца захаваннем відаў, і ратаванне асобных птушак не прадугледжана нашым Статутам. Адпаведна, у нас няма сродкаў і магчымасцяў, каб прымаць параненых птушак. Але мы можам даць рэкамендацыі ў розных выпадках і таксама параіць, куды лепш звярнуцца.

  • Ветэрынар Рыгор, Мінск: +375 (25) 612-00-79 
  • Ветэрынар Дзмітрый, Мінск, вул. Нёманская, 35: +375 (29) 618-19-00 
  • Ветэрынар Аляксандр Полаз, Мінск: +375 (29) 758-25-99 

Валанцёрская дапамога птушкам

Паранены вераб'іны сычык.

Вераб’іны сычык з ЧМТ, якога ў выніку выхадзілі і адпусцілі на волю. Фота Ірыны Траяноўскай

Як дапамагчы свіргуляняці? Падрабязную інфармацыю знойдзеш у групе vk.com/strizh_by. Таксама можаш скарыстацца памяткай.

Як дапамагчы галубяняці? Звяртайся па параду да Зоі Кенько — ibick@mail.ru

Знайсці валанцёраў можна ў абмеркаваннях на старонцы АПБ УКантакце.

Прытулак для птушак і звяроў Сірын пад Мінскам:

+375 (29) 191-38-78 (Ірына)

Прытулак для птушак “Птушыны двор” пад Асіповічамі

+375 (29) 662-16-18 (Аляксандр і Жанна) 

Як зразумець, што птушка параненая?

Калі птушка не злятае, не хаваецца, млявая, цягне крыло, кульгае альбо закідае галаву, то хутчэй за ўсё яна паранена і ёй не выжыць без вашай дапамогі.

Калі вы бачыце птушаня на зямлі – хутчэй за ўсё, гэта подлетак. Яго не трэба забіраць: пра яго паклапоцяцца бацькі. Калі ўжо забралі – тэрмінова вярніце птушаня туды, дзе ўзялі, пажадана пасадзіўшы на галіну ці брылёк пад’езда ці дах гаража, каб па вашым паху яе не знайшлі кот або сабака.

Дапамога трэба толькі птушанятам свіргулёў– іх бацькі не выкармяць па-за гняздом.

Што рабіць, убачыўшы подлетка?

Слеток дрозда. Что делать, если увидел птенца-слетка?

Малады дрозд. Фота Паўла Аляксеева

Як дапамагчы параненай птушцы? 

Спачатку птушку трэба злавіць. Калі яна ў стане лётаць, бо ў яе дробныя траўмы або параненая нага, то злавіць яе можа быць цяжка.

Лавіць і трымаць птушку трэба акуратна, каб не пашкодзіць ёй яшчэ больш. Маленькіх птушак памерам да дразда можна трымаць у адной руцэ. Пакладзіце руку на птушку, каб яе галава апынулася паміж вашым паказнікам і сярэднікам, — астатнія пальцы натуральным чынам абхопяць крылы, шчыльна трымаючы птушку.

Птушак сярэдняга памеру найлепш трымаць аберуч, прыціскаючы ёй крылы. З буйнымі птушкамі абыходзіцца трэба вельмі асцярожна, бо яны могуць вас параніць. Калі вы не маеце досведу абыходжання з буйнымі птушкамі, лепш не рызыкаваць, а паклікаць таго, хто ў гэтым знаецца.

Буслы, чаплі і жураўлі могуць дзюбнуць у вока!

Раненый аист

Паранены бусел. Фота Ірыны Траяноўскай

Злавіўшы птушку, агледзьце яе і схавайце ў закрытую скрынку з вентыляцыяй. Цемра змяншае стрэс і служыць найлепшым сродкам ад шоку. Не трэба ставіць ваду ці класці ежу ў закрытую скрынку.

Птушцы на месцы ўтрымання трэба забяспечыць спакой, свежае паветра, цяпло, ваду і ежу.


ВКонтакте АПБ

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: