Кажаны
Што рабіць, калі кажан заляцеў у кватэру?
Памятай: кажанам пагражае знікненне. 8 відаў кажаноў занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Фота з staffstyle.ru
У Мінску працуе рэабілітацыйны цэнтр для рукакрылых “Кажанаполіс”, які паўстаў з ініцыятывы Мінскага гарадскога аддзялення АПБ сумесна з Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Дзякуючы збору сродкаў на краўндфандынгавай платформе „МаеСэнс“ праект змог набыць лядоўню. Трэці партнёр ініцыятывы — Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства (РЦЭК) — падтрымаў прыродаахоўнікаў і вучоных і дазволіў размясціць лядоўню ў сваім жывым кутку.
У Кажанаполісе працуюць валанцёры. Яны радыя адказаць на любыя пытанні і дапамагчы — звяртайцеся па тэлефоне гарачай лініі +375 29 213 92 57 (МТС, Viber), альбо на старонку ў Facebook facebook.com/kazhanapolis.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: