«Аліса ў краіне цудаў» Белавежскай пушчы

ад 30 кастрычніка 2015 года

Новы абзор фотаздымкаў з Белавежскай пушчы! Натхняйцеся і даведвайцеся новыя факты з жыцця жывёл у запаведным лесе!

Новы абзор фотаздымкаў з Белавежскай пушчы! Натхняйцеся і даведвайцеся новыя факты з жыцця жывёл у запаведным лесе! 

Верасень — час рова аленяў на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”. Менавіта на гэты месяц выпадае пік актыўнасці. Такім чынам самец шукае самку і пазначае сваё ўладарства на тэрыторыі. Цікава, калі знойдзе сваю “другую палову” наш герой? Жадаем яму поспехаў у “амурных справах” і чакаем навін з Белавежскай пушчы! 

Малінаўка! Чарговае птушынае “сэлфі” у нашу калекцыю “Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”. Гэтыя птушкі ядуць розных казурак. Магчыма, пошукі ежы на абед і прывялі малінаўку да аўтаматычнай камеры, “вока” якой знешне выглядае як дупло. У выніку ежы тут птушка не знайшла, але сфатаграфавалася нам на радасць! Як думаеце, хто наступны? 

Вось і наша ўласная “Аліса ў краіне цудаў”: пунктуальны заяц! І, дарэчы, рэдкі госць “Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”. На першым фотаздымку заяц некуды спяшаецца і перабягае мосцік, і (звярніце ўвагу на час!) амаль праз гадзіну вяртаецца назад. Што рабіў, дзе быў?.. 

Даведка: у пушчы жывуць абодва віды, але бяляк — толькі на поўначы. Колькасць зайцаў у лясах пушчы невялікая, бо русак аддае перавагу адкрытым прасторам, а арэал беляка толькі закранае Белавежскую пушчу.

Мастацкі здымак уладара пушчы! Звярніце ўвагу на рогі зубра: яны невялікія, таму што сцёрліся ад часу… Колькі год жывёле? 

У зуброў няма пашпартоў, таму даведацца іх узрост можна ў першую чаргу па рогах, — адзначае эксперт па зубрах, супрацоўнік нацпарка “Белавежская пушча” Аляксей Буневіч. – Лепш, калі жывёла стаіць не ў профіль, але і па гэтым фотаздымку можна вызначыць. Па рогах, па корпусе і па габарытах можна сказать, што гэтаму зубру – 17-18 гадоў! 

Наколькі паважны такі ўзрост? Даследчыкі кажуць, што ўсе зубры пасля 14 гадоў – “пенсіянеры”.  Каго турбуюць плямы на целе жывёлы – супакоім: зубр такім чынам “пераапранаецца” з летняй поўсці ў зімовую. 

Так вось які ты, ураджай восені на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”! Пакуль жывёлы назапашваюць тлушч, давайце падлічым: у вас колькі кабанчыкаў атрымалася? У нас – 8! 

Гэты фотаздымак сям’і дзікіх кабаноў можа стаць самым масавым у гісторыі нашых публікацый. На жаль, зараз у дзікоў няпростыя ўмовы існавання. І справа нават не ў паляванні: для прафілактыкі чарговай хвалі свіной чумы, якая адзначаецца ў краінах-суседзях, у паляўнічых гаспадарках нашай краіны выконваецца праграма па знішчэнні папуляцыі… Спадзяемся на лепшае і сочым за сітуацыяй разам! 

Ваўкі, у адрозненні ад кабанчыкаў, пакуль не дораць нашаму “Каналу дзікай прыроды з Белавежскай пушчы” масавыя фотаздымкі: яшчэ не час! Зараз у лесе жывёлы ходзяць паасобку. Бліжэй да зімы ваўкі будуць збірацца ў зграі: так прасцей выжыць. Зграя фарміруецца па асаблівых законах і звычайна складаецца з 6-8 асобінаў: пара мацёрых, пара пераяркаў (ваўкоў з мінулагодняга вывадка) і некалькі маладых ваўкоў гэтага года. 

Чакаем снежныя ваўчыныя прывітанні пад новы год! 

“Зорныя войны” — не толькі ў кінатэатрах, але і на “Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы”! Гэтая бойка малых – гульня. А вось бойкі за лепшую “жонку” паміж самцамі-сякачамі сапраўды жорсткія. Але сур'ёзна ніхто не пацерпіць, паклапацілася прырода: на спіне і грудзях да пачатку гону ўтворыцца своеасаблівая бронекамізэлька — "калкан", з якім не справяцца не толькі вострыя зубы суперніка, але і куля паляўнічага! 

Яшчэ дэталь. Здымак зроблены ў апошні дзень верасня, але кабанчыкі такія малыя: что адбылося? Відаць, яны нарадзіліся не вясной, а летам. Зараз збой тэрмінаў магчымы па прычыне дэфіцыта самцоў: для прафілактыкі чарговай хвалі свіной чумы, якая адзначаецца ў краінах-суседзях, у паляўнічых гаспадарках нашай краіны выконваецца праграма па знішчэнні папуляцыі… 

Амаль узорнае фота для пашпарта, толькі чагось не хапае… Заўважылі? У гэтага прадстаўніка сямейства высакародных аленяў усяго адзін рог. Няўжо ў Белавежскай пушчы водзяцца аднарогі? 

Насамрэч гэты алень зусім малады: напрыканцы першага года жыцця ў самцоў пачынаюць развівацца рогі, якія не маюць разгалінаванняў, такіх жывёл смешна называюць “спіцак”. Наш герой, як і яго браты, павінен скідваць рогі вясной. Але адзін абламаўся датэрмінова: відаць, рогі не вельмі моцныя, адзін не вытрымаў… 

Дарэчы, такую акалічнасць заўважыць самка і не захоча ствараць пару с такім аленем. Але даследчыкі кажуць, што ў Белавежскай пушчы крыху іншая сітуацыя: у папуляцыі значна больш самак, таму прыйдзецца зжаджацца і на такога “кавалера”… 



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: