Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Алень, барсук і «бясконцыя» кабанчыкі
Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы ад 6 лютага 2016 года
Як бадаецца алень і як барсукі шпацыруюць па Белавежскай пушчы ноччу? Чарговы агляд унікальных фотаздымкаў з запаведнага леса!
Можна бясконца глядзець, як гарыць агонь, як цячэ вада, і як бягуць кабанчыкі! Сустракаем дзікоў-спрынтэраў на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! Куды ці ад чаго нясуцца? Мабыць, воўк, рысь ці яшчэ нейкі вораг перапудзіў кабанчыкаў.
Працягласць жыцця дзіка – каля 20 гадоў, але да такога ўзросту дажываюць адзінкі. Доўгіх год нашым героям!
Гэта вока рысі! Пазналі? 🙂
«Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» падглядае за ляснымі жыхарамі ў запаведнай зоне і днём, і ноччу! Зараз перад намі – не проста відэа, як лісічка прысела па «малой патрэбе». Яна нешта памячае. Напэўна, рудая пачула пах ваўка і вырашыла «перабіць» сваім. Лісы, як і іншыя дробныя драпежнікі, якія памячаюць сваю тэрыторыю, часта выкарыстоўваюць тыя ж самыя прадметы для нанясення сваіх пахавых метак, што і ваўкі. Хутчэй за ўсе гэта ўзмацняе яе ўласны пах і робіць яго больш стойкім. Такім чынам гэтая асобіна можа здавацца больш моцнай, чым іншыя лісы. Цэлая навука!
Воўк-плывец на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! На пярэднім плане відэа – мост, і звычайна воўк карыстаецца ім, каб перайсці на іншы бок. Хто ведае, што прымусіла драпежніка палезці ў ваду раніцай у сярэдзіне лістапада? Не прастудзіся, шэры!
У адрозненне ад рысі, для ваўка вада не перашкода. Ён лёгка перасякае ручаі і рэкі, а ўзімку аддае перавагу замерзлым каналам і ўдала шпацыруе па іх. Будзем чакаць зімовых «канькабежных» трансляцыяў!
З Новым годам, сябры! І да сустрэчы на «Канале дзікай прыроды-2016»!
Завтавайцеся разам з намі!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: