
Рэдкая птушка
Клікні, каб далучыцца!
45,00 р. у год
Каб стаць сябрам, вам спатрэбіцца 5 хвілін на выбар катэгорыі, запаўненне сяброўскай анкеты і аплату сяброўскага ўнёска.
Рэдкая птушка
Клікні, каб далучыцца!
45,00 р. у год
Сямейная
Клікні, каб далучыцца!
25,00 р. у год
Асабістая
Клікні, каб далучыцца!
25,00 р. у год
Клуб «Крылаты дазор»
Клікні, каб далучыцца!
2,00 р. у год (з чал.)
Для аплаты ўзноса трэба ведаць НУМАР вашай сяброўскай карткі. Его можна знайсці на вашай папярэдняй картке, ці запытацца у АПБ па тэлефонах ( +375 17 348 76 13, +375 29 223 06 13, +375 29 101 68 87) ці e-mail (info@ptushki.org).
Аплата праз сістэму «Расчет»(ЕРИП)
Вам неабходна:
Вам неабходна:
Звяртаецеся ў касу любога банка (ўдзельніка сістэмы » Расчет » (ЕРИП)) і паведамляеце, што вам неабходна аплаціць паслугу «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» праз сістэму «Расчет» (паслуга размешчана ў каталогу «Благотворительность, общественные объединения», падкаталогу «Защита природы»), паведаміце » нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты» і аплачваеце наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай.
Чым больш у АПБ сяброў, тым большы твой і наш уплыў на вырашэнне прыродаахоўных пытанняў ды змены ў заканадаўстве. АПБ імкнецца выказваць меркаванне дзясяткаў тысяч людзей: разам мы робім голас дзікай прыроды гучнейшым, а перамены рэальнымі!
Не кожны чалавек можа і хоча хадзіць па лясах да балотах, шукаць гнёзды, вымяраць узровень вады ў рэках, камунікаваць з міністэрствамі ды прадстаўнікамі ўлады. Але кожны хоча жыць у краіне, дзе сочаць за выкананнем законаў аб ахове дзікай прыроды, бароняць рэдкія віды, даюць людзям і жывёлам мажлівасць гарманічна суіснаваць. Сяброўства ў АПБ азначае: “Я падзяляю вашыя каштоўнасці, я з вамі, мне важна, што вы займаецеся аховай прыроды і ад майго імя”.
Твае грошы падтрымліваюць рэальную прыродаахоўную дзейнасць, асвету жыхароў Беларусі па ахове дзікай прыроды і адміністратыўныя выдаткі АПБ.
Калі ты хочаш далучыцца сёлета ўпершыню — трэба вызначыцца з катэгорыяй сяброўства, запоўніць анкету, і твой індывідуальны сяброўскі нумар прыйдзе табе на электронную пошту. Нумар трэба будзе пазначыць пры аплаце сяброўскага ўнёску. Ты станеш сябрам АПБ пасля аплаты ўнёску.
Калі ты быў ці была з АПБ у мінулым годзе ці яшчэ раней — дастаткова аплаціць унёсак адным з названых спосабаў, пазначыўшы свой індывідуальны бяроўскі нумар (калі не памятаеш яго – нічога страшнага: звяжыся з намі па электроннай пошце, тэлефоне або праз сацыяльныя сеткі, і мы дапаможам).
Так і ёсць. Гэта твой індывідуальны нумар, запаўняць кожны год анкету не трэба, дастаткова ўводзіць нумар карткі сябра АПБ пры аплаце. Калі забудзеш нумар — мы заўсёды радыя дапамагчы і падказаць. Для гэтага напішы нам па электроннай пошце.
У такім выпадку трэба аплаціць сяброўскі ўнёсак з сумай новай абранай катэгорыі, паказаўшы пры гэтым ранейшы нумар сяброўскай карткі, а затым звязацца з намі па электроннай пошце або па тэлефоне і папярэдзіць пра змену катэгорыі.
АПБ – грамадская арганізацыя. Гэта значыць, што мы існуем за кошт падтрымкі людзей-аднадумцаў і праектнай падтрымкі.
Сяброўскія ўнёскі ідуць на ахову прыроды: напрыклад, на гэтыя грошы АПБ ладзіць экспедыцыі па пошуках гнёздаў вялікага падорліка. Унёскі могуць пайсці на экалагічную асвету насельніцтва і выпуск друкаванай прадукцыі і часопіса “Птушкі і мы”. А таксама ўнёскі дапамагаюць закупаць і рамантаваць неабходнае абсталяванне для офіса і прыродаахоўнай дзейнасці.
Мы таксама гэтага хочам! Бо што можа быць лепшае, чым удзельнічаць у акцыях і прыродаахоўных мерапрыемствах АПБ? Толькі рабіць гэта з сябрамі і блізкімі людзьмі. Запрашай «сваіх» у “Ахову птушак”! Для ўступлення твае сябры мусяць абраць катэгорыю сяброўства, запоўніць анкету і аплаціць унёсак. Звяртаем увагу, што ты можаш выіграць конкурс на лепшага сябра АПБ 2020.
Іншыя спосабы дапамагчы дзікай прыродзе
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: