Стань сябрам АПБ і дапамагай дзікай прыродзе разам з намі!   right_line


Навошта быць Сябрам АПБ?

  • Чым больш у АПБ сяброў, тым большы твой і наш уплыў на вырашэнне прыродаахоўных пытанняў ды змены ў заканадаўстве. АПБ імкнецца выказваць меркаванне дзясяткаў тысяч людзей: разам мы робім голас дзікай прыроды гучнейшым, а перамены рэальнымі!
  • Не кожны чалавек можа і хоча хадзіць па лясах да балотах, шукаць гнёзды, вымяраць узровень вады ў рэках, камунікаваць з міністэрствамі ды прадстаўнікамі ўлады. Але кожны хоча жыць у краіне, дзе сочаць за выкананнем законаў аб ахове дзікай прыроды, бароняць рэдкія віды, даюць людзям і жывёлам мажлівасць гарманічна суіснаваць. Сяброўства ў АПБ азначае: “Я падзяляю вашыя каштоўнасці, я з вамі, мне важна, што вы займаецеся аховай прыроды і ад майго імя”.
  • Твае грошы падтрымліваюць рэальную прыродаахоўную дзейнасць, асвету жыхароў Беларусі па ахове дзікай прыроды і адміністратыўныя выдаткі АПБ.

Стань сябрам дзікай прыроды!

Як гэта - быць сябрам дзікай прыроды?

Як стаць сябрам АПБ?

Каб стаць сябрам, вам спатрэбіцца 7 хвілін на выбар катэгорыі, запаўненне сяброўскай анкеты і аплату сяброўскага ўнёска.

Клуб «Рэдкая птушка»

Рэдкая птушка

(усе ахвочыя)

45,00 р. у год

Сямейная

Сямейная

(для сям'і)

25,00 р. у год

Асабістая

Асабістая

(усе ахвочыя)

25,00 р. у год

Клуб «Крылаты дазор»

Клуб «Крылаты дазор»

(для настаўнікаў з вучнямі,
ад 5 чалавек)

2,00 р. у год (з чал.)

Як аплаціць сяброўскі ўнёсак?

Для аплаты ўзноса трэба ведаць НУМАР вашай сяброўскай карткі. Его можна знайсці на вашай папярэдняй картке, ці запытацца у АПБ па тэлефонах ( +375 17 348 76 13, +375 29 223 06 13, +375 29 101 68 87) ці e-mail (info@ptushki.org).

праз ЕРИП
праз смс-паведамленне
па рэквізітах праз касы банкаў ці пошты

FAQ

  • Як да вас далучыцца ўпершыню або працягнуць сяброўства?

    Калі ты хочаш далучыцца сёлета ўпершыню — трэба вызначыцца з катэгорыяй сяброўства, запоўніць анкету, і твой індывідуальны сяброўскі нумар прыйдзе табе на электронную пошту. Нумар трэба будзе пазначыць пры аплаце сяброўскага ўнёску. Ты станеш сябрам АПБ пасля аплаты ўнёску.

    Калі ты быў ці была з АПБ у мінулым годзе ці яшчэ раней — дастаткова аплаціць унёсак адным з названых спосабаў, пазначыўшы свой індывідуальны бяроўскі нумар (калі не памятаеш яго – нічога страшнага: звяжыся з намі па электроннай пошце, тэлефоне або праз сацыяльныя сеткі, і мы дапаможам).

  • Мой нумар сяброўскай карткі застаецца ў мяне з года ў год?

    Так і ёсць. Гэта твой індывідуальны нумар, запаўняць кожны год анкету не трэба, дастаткова ўводзіць нумар карткі сябра АПБ пры аплаце. Калі забудзеш нумар — мы заўсёды радыя дапамагчы і падказаць. Для гэтага напішы нам па электроннай пошце.

  • Я хачу памяняць катэгорыю сяброўства ў АПБ.

    У такім выпадку трэба аплаціць сяброўскі ўнёсак з сумай новай абранай катэгорыі, паказаўшы пры гэтым ранейшы нумар сяброўскай карткі, а затым звязацца з намі па электроннай пошце або па тэлефоне і папярэдзіць пра змену катэгорыі.

  • Я хачу, каб мае сябры былі ў АПБ!

    Мы таксама гэтага хочам! Бо што можа быць лепшае, чым удзельнічаць у акцыях і прыродаахоўных мерапрыемствах АПБ? Толькі рабіць гэта з сябрамі і блізкімі людзьмі. Запрашай «сваіх» у “Ахову птушак”! Для ўступлення твае сябры мусяць абраць катэгорыю сяброўства, запоўніць анкету і аплаціць унёсак. Звяртаем увагу, што ты можаш выіграць конкурс на лепшага сябра АПБ 2020.

  • На што ідзе сяброўскі ўнёсак?

    АПБ – грамадская арганізацыя. Гэта значыць, што мы існуем за кошт падтрымкі людзей-аднадумцаў і праектнай падтрымкі.

    Сяброўскія ўнёскі ідуць на ахову прыроды: напрыклад, на гэтыя грошы АПБ ладзіць экспедыцыі па пошуках гнёздаў вялікага падорліка. Унёскі могуць пайсці на экалагічную асвету насельніцтва і выпуск друкаванай прадукцыі і часопіса “Птушкі і мы”. А таксама ўнёскі дапамагаюць закупаць і рамантаваць неабходнае абсталяванне для офіса і прыродаахоўнай дзейнасці.

Іншыя спосабы дапамагчы дзікай прыродзе

[contact-form-7 id="24224" title="Стань сябрам АПБ"]

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: