Бясплатнае сяброўства ў АПБ для Шчыгелаў!

ад 13 сакавіка 2018 года

Птушка 2018 года адзначыла многія прозвішчы: Шчыгел, Шчыгол, Шчыгельскі, Шчыглік, Шчаглоўскі… Мы вырашылі зрабіць прыемнае ўсім тым, хто мае “шчыгела” ў пашпарце.

 

Калі тваё прозвішча вытворнае ад назвы сёлетняга крылатага сімвалу – сяброўства ў АПБ у гэтым годзе для цябе будзе бясплатным! Проста паведамі пра сябе на пошту info@ptushki.org і запоўні простую анкету.

 

Калі ты ведаеш кагосьці з такімі прозвішчамі, раскажы яму ці ёй пра АПБ і пра цудоўную магчымасць стаць нашым сябрам і даведацца больш і пра шчыгелаў, і пра іншых птушак, а яшчэ пра тое, як мы можам дапамагчы прыродзе застацца для ўсіх утульным домам.

Спадзяемся, што да АПБ сёлета далучыцца вялікая чародка “шчыгелаў”!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: