Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вясновы бюлетэнь ляціць да сябраў АПБ
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 18 сакавіка 2018 года
Да нас імкліва лятуць птушкі, а да сябраў АПБ паляцела першая ў гэтым годзе рассылка са свежым вясновым бюлетэнем.
У ім мы расказваем пра тое, што чакае беларускіх птушкароў у гэтым годзе, а таксама знаёмім цябе з некаторымі актывістамі АПБ: бёрдвочарамі, валанцёрамі, захавальнікамі ТВП.
А калі ты разгорнеш бюлетэнь, то атрымаеш яркі інфарматыўны плакат пра Птушку 2018 года – шчыгела.
Прыемнага чытання!
Хочаш таксама атрымаць бюлетэнь і налепку са шчыгелам, але яшчэ не паспеў зрабіцца сябрам АПБ? Тады паклапаціся пра гэта цяпер: трэба толькі запоўніць анкету і аплаціць сяброўскі ўнёсак зручным для цябе спосабам. Нагадваем, што ўсім нашым новым сябрам, якія далучацца да АПБ у сакавіку, мы падорым птушыны значак.
Падтрымай дзікую прыроду, стаўшы сябрам найбуйнейшай прыродаахоўнай арганізацыі Беларусі! Далучайся да нас і запрашай сваіх блізкіх і знаёмых.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: