Выйшла марка са шчыгелам – птушкай 2018 года

ад 30 сакавіка 2018 года

Папоўні сваю калекцыю! Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла паштовую марку “Чорнагаловы шчыгел” з серыі “Птушка года”. Яе падрыхтавалі пры садзейнічанні АПБ.

Марку стваралі арнітолаг, мастак Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская. Аляксандр Міцянін – аўтар амаль усіх марак з гэта серыі.

Дашлі ліст ці паштоўку замежным сябрам з прыгожай птушынай маркай! (Намінал маркі – «Н»  адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі  масай да 20 г).

Чорнагаловы шчыгел абраны птушкай 2018 года. Гэта яркая птушка з прыгожым голасам, якая сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гняздуецца на ўзлесках, у алеях, парках, скверах, садах і дачных пасёлках. Сілкуецца пераважна насеннем, у тым ліку насеннем дзядоўніка, палыну і вольхі. Птушанят дарослыя птушкі выкормліваюць ў асноўным казуркамі і павукамі, якіх збіраюць на дрэвах і на зямлі.

Чытай больш пра птушку 2018 года тут.

У аркушы сем марак і адзін купон

На марцы са шчыгелам адлюстраваныя лагатыпы глабальнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый «BirdLife International» і беларускай грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Акрамя маркі ў малых лістах са шчыгелам выйшла таксама картка для картмаксімума.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне 27 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска правялі спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Збірайце маркі, а не чучалы!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: