Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вялікія арляцы вярнуліся ў Беларусь!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 14 красавіка 2018 года
Усе вялікія арляцы ўжо вярнуліся з зімоўкі ў Беларусь, невядома толькі, дзе Паляшук. Ён зімаваў у Афрыцы, і пакуль сувязі з ім няма. Будзем спадзявацца, што ён паспяхова даляціць да свайго гнязда.
Нагадаем, што восем арляцоў былі пазначаня спадарожнікавымі датчыкамі, і кожны мог сачыць на адмысловай карце за міграцыяй і зімоўкай гэтых рэдкіх птушак у Афрыцы і на Балканах.
Цяпер вялікія арляцы зоймуцца вясновым клопатам: будуць чыніць або будаваць новыя гнёзды, хтосьці – шукаць сабе пару, а затым будуць выседжваць яйкі і клапаціцца пра птушанят.
І ты таксама можаш пра іх паклапаціцца, калі далучышся да акцыі “Выратуй арляня!”
Каб птушак не турбавалі на гнёздах, гэтыя ўчасткі лесу трэба ўзяць пад ахову. Нават адно захаванае гняздо – гэта вялікі поспех!
Для таго, каб мы маглі зладзіць патрэбныя экспедыцыі і аформіць дакументы для аховы гнездавых участкаў, ты можаш ахвяраваць грошы зручным для цябе спосабам:
Ахвяраваць можна любую суму! Падрабязней пра тое, як гэта зрабіць.
Мы прадугледзелі цікавыя бонусы для ўдзельнікаў акцыі. Хтосьці зможа нават адправіцца ў экспедыцыю разам са спецыялістамі і пабачыць вялікага арляца на свае вочы.
А яшчэ можна атрымаць сертыфікат “Ратавальніка арлянятаў” для сябе ці свайго сябра.
Падрабязней пра акцыю “Выратуй арляня” чытай тут. Далучайся, твая дапамога патрэбная арлам!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: