Кнігаўка абраная сімвалам Жыткавіцкага раёна

ад 18 красавіка 2018 года

У галасаванні паўдзельнічалі больш за дзве тысячы мясцовых жыхароў, і большасць аддала свае галасы кнігаўцы.

За званне птушкі-сімвала змагаліся таксама вялікі зуёк, савук-луток, удод і белая сініца.

Чым адметная кнігаўка, якая цяпер стала брэндам? Гэтага вялікага куліка з прыгожым чубам цяжка пераблытаць з іншымі відамі. Увесну ён прылятае вельмі рана, ужо ў сакавіку, як толькі пачынае сыходзіць снег.

Кнігаўкі на Тураўскім лузе. Фота: Таццяна Раманава

Колькасць гэтых птушак у свеце зніжаецца праз пашырэнне сельскагаспадарчых работ. У Беларусі кнігавак пакуль шмат, але таксама ёсць тэндэнцыя да памяншэння іх колькасці.

Гняздуецца кнігаўка на палях. Самка адкладвае чатыры яйкі і наседжвае іх разам з самцом. Птушаняткі ўмеюць добра хавацца, калі набліжаецца небяспека. А бацькі абараняюць іх, бясстрашна накідваючыся на ворага з гучнымі крыкамі.

Кнігавак можна назіраць на палёх і рэштках паплавоў па ўсім Жыткавіцкім раёне, у тым ліку на Тураўскім лузе, дзе падчас веснавога пралёту спыняецца мноства разнастайных кулікоў.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: