Маладыя даследчыкі, падавайцеся на Праграму імя Сяргея Абрамчука!

ад 23 красавіка 2018 года

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).

Праграма працуе ўжо пяць гадоў. За гэты час на конкурс было даслана каля 20 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Гомельшчыны і Мінска.

Тэматыка прапанаваных даследаванняў была даволі разнастайная і датычыла фаўністыкі, рыбгасаў і асобных відаў, даследавання патэнцыйных ТВП, ТАПЗ і міграцыі птушак.

Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў (спашукальнікаў), а таксама з боку больш сталых асоб (спонсараў), за мінулыя пяць гадоў бюджэт Праграмы склаў каля 4000 USD.

За пяць гадоў было падтрымана дзевяць заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграмы, у 2013-2014 гадах упершыню ў Беларусі больш за 100 птушанят белага бусла былі акальцаваны каляровымі кольцамі, з’явілася новае ТВП і Рамсарскае ўгоддзе – “Палеская даліна ракі Буг”, а таксама новыя намінанты Смарагдавай сеткі.

Чакаем наступых ідэй!

Сяргей Абрамчук, у памяць якога створаная гэтая Праграма, быў актыўным арнітолагам і сябрам АПБ

У мінулыя гады праграму падтрымалі ахвяраваннямі Бакур Юрый і Дзяніс Кіцель. Шчыра дзякуем ім ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграмы.

Для ўдзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку (форма па спасылцы) і накіраваць яе ў адрас Сакратарыята праграмы (apb_brest@mail.ru). Апошні тэрмін падачы заявак — 15 траўня 2018 года. Вынікі адбору будуць агучаны на старонках сайту http://www.birdwatch.by, www.ptushki.org

 

СПАМПАВАЦЬ ПРАВІЛЫ ПРАГРАМЫ

Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследаванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследаванняў.

Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследаванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

У праграме можа ўзяць удзел кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі.

Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях.

Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў межах праграмы.

Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце egreta113@mail.ru альбо па тэлефонах +37597253216, +375297929924.

 

Андрэй Абрамчук

Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «АПБ»



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: