Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Зімародкавы світшот у падтрымку дзікай прыродзе!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 21 мая 2018 года
Брэнд LSTR-Адзенне выпусціў лімітаваную серыю новых птушыных світшотаў для дзяўчат – гэтым разам з зімародкам. 10 % ад продажаў вытворца ахвяруе АПБ на прыродаахоўную дзейнасць.
Падобна, што брэнд LSTR-Адзенне сумесна з АПБ паклаў пачатак цэлай калекцыі птушыных світшотаў.
Летась брэнд LSTR-Адзенне выпусціў світшоты з птушкай года – шчыгелам. Яны сталі сапраўдным хітом і разляцеліся літаральна ўмомант! Дзясятую частку ад продажаў вытворца ахвяраваў АПБ, і арганізацыя змагла набыць вось такія сякатары для расчысткі Тураўскага балоння ад зараснікаў.
З дапамогай гэтых інструментаў валанцёры і супрацоўнікі АПБ улетку будуць расчышчаць ад зараснікаў Тураўскае балонне, каб на наступны год там маглі загняздзіцца кулікі ды качкі, а падчас міграцыі тут звычайна спыняюцца сотні тысячаў птушак.
Набыць світшот можна ў фірмовай краме брэнда “Made in Belarus”, якая месціцца ў гандлёвым цэнтры “Маскоўска-Венскі”, павільён 317.
Летні, лёгкі світшот з яркім зімародкам упрыгожыць гардэроб любой дзяўчыны. Набыўшы яго, вы можаце радавацца не толькі абноўцы, але і таму, што дапамаглі дзікай прыродзе. Выкладайце ў сацсеткі фота, дзе вы апранутыя ў зімародкавы світшот, і карыстайцеся хэштэгам #birdsonme.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: