5 чэрвеня — конкурс «Птушка-арт»!

ад 28 мая 2018 года

Запрашаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе «Птушка-арт» і такім чынам адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя разам з птушкай года – шчыгелам!

Далучайся разам з сябрамі і роднымі да крэатыўнага флэшмобу!

Што трэба рабіць?

Узяць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня ўсім удзельнікам трэба выйсці на двор і праявіць сваю фантазію, каб скласці сілуэт птушкі года з усіх удзельнікаў, а фотаздымак гэтага сілуэта даслаць нам.

Летась у конкурсе “Птушка-арт” паўдзельнічала амаль 600 чалавек!

Больш за 100 чалавек склалі сілуэт жаўрука-смецюха. Фота Ларысы Авяр’янавай

Здымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і канчатковую творчую працу, трэба даслаць 5 чэрвеня 2018 года на электронны адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай «Птушка-арт», а ў лісце абавязкова паведаміць:

  • прозвішча і імя аўтара малюнка;
  • назву гуртка або ўстановы адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;
  • колькасць удзельнікаў;
  • тэлефон для сувязі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначацца паводле арыгінальнасці задумы, сюжэту, а таксама паводле колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка.

Прыклады з мінулагодняга конкурсу "Птушка-арт"

Прыклады з мінулагодняга конкурсу «Птушка-арт»

Пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі!

АПБ зычыць усім удзельнікам конкурса “Птушка-арт” сонечнага надвор’я і творчага настрою. Няхай шчыгел завітае ў кожны двор!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: