Арляняты кажуць дзякуй!

ад 30 мая 2018 года

Першыя сертыфікаты з падзякай і вызначальнікі птушак адправіліся ратавальнікам арлянятаў. Усяго акцыю па захаванні вялікіх арляцоў, якія знікаюць ва ўсім свеце, на гэты момант падтрымала звыш 30 чалавек.

Сертификаты спасателей орлят - акция Спаси орленка

У Беларусі гняздуецца адна з найбольшых папуляцый гэтага віду ў свеце, і мы адчуваем вялікую адказнасць у справе яе захавання. Ахова месцаў пражывання гэтых птушак дапаможа ім выжыць.

У траўні АПБ правяла ўлікі вялікага арляца ў Бярэзінскім запаведніку. Вынікі радуюць: тут знойдзена 7 тэрыторый гэтага рэдкага віду. Агульная колькасць вялікіх арляцоў для запаведніка ацэньваецца ў 7-10 пар.

Сямён Левы, каардынатар акцыі “Выратуй арляня!”
Адна з тэрыторый месціцца на поўнач ад возера Палік ў пойме Бярэзіны. Гэтая тэрыторыя практычна не даступная для чалавека: шматкіламетровыя забалочаныя чорнавольхавыя лясы з заваламі з аднаго боку, а з другога – зарослая і затопленая пойма Бярэзіны. Шукаць арляца тут было вельмі складана: дабірацца да месца назірання трэба было на лодцы, а стаяць некалькі гадзін з падзорнымі трубамі давялося па калена ў вадзе. Сёлета высокая працяглая паводка. Але вялікі арлец, відаць, адчувае сябе «як дома». Бонусам для ўлікоўшчыкаў сталася першая рэгістрацыя для Бярэзінскага запаведніка рэдкай чырванакніжнай страказы стрэлкі зеленаватай. Гэта 50-ты від стракоз, выяўленых на гэтай прыроднай тэрыторыі пад асаблівай аховай.

 

Самец стрекозы лютка зеленоватая

Самец стрэлкі зеленаватай. Фота Сямёна Левага

Пра што гэта кажа? Пра тое, што на некранутых лясных, балотных і каляводных тэрыторыях, дзе птушак не турбуе чалавек, вялікія арляцы паспяхова жывуць і размнажаюцца. Таму акцыя “Выратуй арляня!” не проста важная, а неабходная для захавання беларускай папуляцыі птушак.

У межах гэтай акцыі АПБ праверыць ужо вядомыя і выправіцца на пошукі новых месцаў гнездавання вялікіх арляцоў, каб іх узялі пад ахову і птушак нічога не турбавала.

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ
Першыя сертыфікаты лятуць удзельнікам акцыі разам з самымі цёплымі словамі ад АПБ і птушак – дзякуй, што падтрымалі арлоў беларускіх балотаў! Гэта выдатны падарунак дзікай прыродзе. Дарэчы, сертыфікат “Ратавальніка арлянятаў” або “пуцёўка” ў экспедыцыю па пошуку вялікіх арляцоў можа быць цікавым і незабыўным падарункам сябрам ці блізкім на дзень нараджэння ці іншыя святы! Гэта тое, што сапраўды запомніцца і парадуе.

 

Хочаш дапамагчы беларускім арлам?

Зрабіць гэта лёгка. Зрабіць ахвяраванне можна трыма спосабамі:

  • сістэма ЕРИП,
  • смс-паведамленне (для абанентаў МТС),
  • банкаўскі перавод.

Ахвяраваць можна любую суму! Падрабязней пра тое, як гэта зрабіць.

 

ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ АД ВЯЛІКАГА АРЛЯЦА

Помоги большому подорлику

  • 20 рублёў – за такое ахвяраванне ты атрымаеш сертыфікат “Ратавальніка арлянятаў”.
  • 100 рублёў – за такое ахвяраванне ты атрымаеш кнігу – вызначальнік птушак.
  • 200 рублёў — за такое ахвяраванне мы запросім цябе ў сапраўдную экспедыцыю*, дзе разам са спецыялістамі ты будзеш шукаць арліныя гнёзды ў забалочанных лясах Беларусі і зможаш пабачыць вялікіх арляцоў на свае вочы!

Важна: калі ты хочаш зрабіць ахвяраванне, але пры гэтым табе не патрэбныя пералічаныя бонусы, напішы пра гэта на info@ptushki.org 

*Расходы па ўдзеле ў экспедыцыю аплачваюцца ўдзельнікам самастойна.

 

Акция Спаси орленка

 

Мне не ўсё адно!

Раскажы сябрам пра арляцоў і папрасі іх далучыцца да акцыі. Чым больш людзей адгукнецца – тым болей у віда шанцаў выжыць у нашай краіне.

Пішы нам на  info@ptushki.org і дзяліся, чаму і як ты вырашыў дапавагаць арляцам. Магчыма, твой аповед падштурхне іншых звярнуць увагу на праблемы гэтых птушак.

Пазначай свае пасты ў сацсетках хэштэгам #выратуйарляня або #спасиорленка .Так мы ўсе будзем бачыць маштабы акцыі і тых, хто нам дапамагае.

Захаваем разам нашых арлоў!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: