Імклівая ластаўка, задумлівая зязюля і закаханыя буслы: як да нас ляцела “Жывая вясна”

ад 15 чэрвеня 2018 года

Як «Жывая вясна» ляцела ў Беларусь і хто перамог у конкурсах гэтай птушынай кампаніі?

 

Аист - птица Живой весны

Бусел — вястун вясны. Фота Маргарыты Навумчык

 

Сёлета з усіх краін-удзельніц на сайт “Жывой вясны” паступіла болей за 33 000 назіранняў. Ад нашай краіны  2278. Беларусь, як і ў мінулым годзе, заняла 3-е месца сярод 55-ці краін-удзельніц. На першым месцы — Азейбарджан (2759 назіранняў), на другім — Латвія (2458 назіранняў). 

Результаты Живой весны 2018

Результаты Живой весны 2018

 

“Жывая вясна” ў гэтым годзе пабывала ў Вязынцы на Гуканні вясны і ў Асмалоўцы на Дні птушак.

Жывая вясна — 2018. Фота з архива Максима Рэута

Вось якімі цікавымі ўражаннямі дзяліліся ўдзельнікі кампаніі ў Вясновым блогу:

Яўген Семянюк: Ехаў дадому ў Брэст пасля школьных канiкул cа слаўнага горада Слонiма. Назiраў, як два белыя буслы павольна рухалiся абапал дарогi каля вёскі Калядзiчы. Блiжэй да Пружан — яшчэ адзiнаццаць. Вясна прыйшла. «Бусел-бусел, на табе галёпу, прынясi жыта копу» — так гукалi вясну ў нас на Брэсчыне старыя людзi,» — казаў бацька. Назiральнiк — шчыра ўлюбёны у родную прыроду i гiсторыю Яўген Семянюк. 12 гадоў маю.

Дзіма Азараў:Когда я ехал от бабушки, то я увидел, что на поле пашет трактор и недалеко от трактора ходит белый аист. Потом прилетели еще три аиста. Они собирали дождевых червей. И тогда я подумал, аисты совсем не боятся работающего трактора, людей. Значит птицы понимают, что человек для них – друг!

Сябру клуба АПБ “Рэдкая птушка” Галіне Шаціла пашчасціла зноў пабачыць шчурку-пчалаедку на тым самым месцы пад Мінскам, дзе і летась: “Я пошла проверить место прошлогодней колонии золотистой щурки. С 9 утра я провела там около часа. Полчаса ничего не было, потом прилетела одна птица на минуту, исследовала бегло остатки нор в склоне, посидела и улетела.

Золотистые щурки

Шчуркі-пчалаедкі. Фота Галіны Шаціла

Акрамя Галіны, назіраннем рэдкай шчуркі-пчалаедкі падзяліліся вучні Алены Мазаковай (Магілёўская вобласць).

 

СТАЦЬ СЯБРАМ АПБ

 

Хто перамог у конкурсах «Жывой вясны»?

У конкурсе на найлепшы здымак мы адзначылі некалькі фота. Выбар быў нялёгкі, але вельмі захапляльны!

1 месца – Павел Марцінчык. Вельмі жывое фота, якое паказвае імклівасць палёту вясковай ластаўкі.

Деревенская ласточка в полете

Ластаўка ў палёце. Фота Паўла Марцінчыка

2 месца – Максім Шастакоў. Яму ўдалося падлавіць задумлівую зязюлю.

Кукушка на ветке

Задумлівая зязюля. Фота Максіма Шастакова

3 месца падзялілі Ірына Бірына-Паўлава і Яўген Шастакоў з фотаздымкамі буслоў.

Аист на гнезде

Бусел на гняздзе. Фота Ірыны Бірынай-Паўлавай

Клекотание аистов

Гімн каханню. Фота Яўгена Шастакова

 

У конкурсе на найлепшы слоган мы хочам адзначыць адну з самых юных удзельніц – пяцігадовую Таццяну Тарасевіч.

«Утром ранним пробудилась ото сна,

А за окошком – «Живая Весна»!«

Заўважым, што ўсе слоганы, якія нам даслалі на конкурс, поўныя чакання вясны і любові да птушак. Вельмі прыемна, што ў нас такія натхнёныя ўдзельнікі!

Пераможцы конкурсаў атрымаюць па пошце дыпломы, прызы і памятныя сувеніры ад АПБ.

Дзякуй усім, хто сустракаў вясну разам з птушкамі і зычым цудоўнага лета з цікавымі назіраннямі, сустрэчамі і мерапрыемствамі!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: