Рамонтнікі залілі птушанят ластавак мантажнай пенай

ад 21 чэрвеня 2018 года

Ганна Мызенка апісала выпадак, калі падчас абнаўлення будынку ў Мінску рамонтнікі залілі гнёзды ластавак мантажнай пенай.

Городская ласточка (воронок)

Гарадская ластаўка. Фота Мікалая Вараб’я

19 чэрвеня Ганна напісала ў сваім фэйсбуку:

Некалькі дзён з заміраннем сэрца назірала, як прамысловыя альпіністы мылі сцяну Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы. На фасадзе – ластаўчыны гнёзды. Але сцены памылі, і ластаўкі працягнулі залятаць у свае домікі. Я была супакоілася, але цяпер муж заўважыў, што гнёзды залілі мантажнай пенай.

Гнёзда ласточек залили монтажной пеной

Прамыловы альпініст рамантуе Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Фота Ганны Мызенка

Ганна паспрабавала высветліць у аднаго з рамонтнікаў, чыё гэта было распараджэнне, на што хлопец адказаў, маўляў, на фасадзе ластаўчыных гнёздаў быць не павінна. І дадаў, што яны па магчымасці ўсіх птушак з гнёздаў павыганялі.

Ганна працягвае:

“Там былі птушаняты ці яйкі?”, — кажу. Ён кажа:  “У адным былі яйкі…” Ластаўкі цяпер кружляюць ля сцяны… Што рабіць у такой сітуацыі?!

Высветлілася, што працы выконвае УП “Магналіт”, падведамаснае Беларускаму таварыству інвалідаў. Гэтае прадпрыемства выйграла тэндар. Заказчык прац – Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы. Намеснік дырэктара інтэрната, як кажа Ганна, паведаміў, што “працы мусілі выконвацца ў сакавіку, але так атрымалася”.

Ремонтники уничтожили ласточкины гнезда

 

Мы дазваніліся дырэктару УП “Магналіт” Аляксандру Аляксандравічу Валадзько. Ён расказаў, што двойчы на дзень бывае на аб’екце, але на гнёзды птушак не звяртаў увагі і пра іх знішчэнне сваімі працаўнікамі не ведаў. Як і пра штрафы, якімі яно пагражае прадпрыемству.

Нагадаем, што знішчаць гнёзды забаронена з 16 лютага па 14 ліпеня ўключна. Юрыдычнай асобе за знішчэнне гнёздаў пагражае штраф ад 20 да 500 базавых велічыняў. Плюс кампенсацыя нанесенай шкоды ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта  ад 24.06.2008 № 348, у дадзеным выпадку — за кожнае яйка ці птушку з атраду Вераб’інападобных – 6 базавых велічынь.

 

Што рабіць, калі ўбачыў, як знішчаюць гнёзды?

Калі ты стаў сведкам знішчэння гнёздаў, паведамляць пра гэта трэба адразу ж! Можна пазваніць у Мінпрыроды на гарачую лінію, можна пакінуць электроннае паведамленне на сайце свайго абласнога або Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Паведамі дату і месца здарэння, пастарайся зрабіць фота ці запісаць відэа. Варта зняць нумар пад’ёмніка і іншых машын, якія выкарыстоўваюцца. Калі магчыма, зафіксуй, колькасць загінулых ці яшчэ жывых птушанят і яек, так як адказнасць будуць нясці за кожную птушку ці яйка. Перапішы ці здымі на фота надпісы людзей у спецвопратцы. Чым больш інфармацыі і доказаў і чым хутчэй ты адрэагуеш, тым лепш.

Кругласуткавы тэлефон дзяжурнага эколага Мінпрыроды: 8 017-267-55-70.

Звяртаемся таксама да кіраўнікоў і супрацоўнікаў прадпрыемстваў ці службаў, якія выразаюць дрэвы ці рэмантуюць фасады: пашкадуйце птушак, заўсёды магчыма знайсці кансэнсус.

 

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: