Пятніца 13-га: ноч і кажаны!

ад 4 ліпеня 2018 года

UPD Рэгістрацыя на экскурсію завершаная. Мінскае аддзяленне АПБ і Цэнтр па ратаванні рукакрылых «Кажанаполіс» запрашаюць на начную экскурсію ў Лошыцкі парк – будзем знаёміцца з кажанамі.

Вядомы мінскі хіраптэролаг Аляксей Шпак раскажа пра забабоны, звязаныя з гэтымі мілымі млекакормячымі, і патлумачыць, чаму чалавечае вуха часта не чуе рукакрылых.

Таксама мы будзем шукаць розныя віды ў дуплах дрэваў з дапамогай бат-дэтэктара. Што гэта такое і як працуе, ты дазнаешся на экскурсіі.

Кажаны актыўныя ўвечары ды ўначы, таму мы збярэмся а 22:00 у містычную пятніцу 13-га. Сустракаемся ў Лошыцкім парку. 

Экскурсия на летучих мышей

Экскурсія бясплатная, але колькасць месцаў абмежаваная.

Дакладнае месца мы паведамім тым, хто зарэгіструецца.

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

Кажаны – адны з самых загадкавых насельнікаў нашай фаўны, але не бойся, ніводны з 19 відаў кажаноў, што жывуць у Беларусі, не п’е чалавечую кроў. Акрамя таго, здаровыя асобіны не нападаюць на чалавека. Таму экскурсія цалкам бяспечная:)



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: