Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
“Пастаў” свой помнік прыроды!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 6 ліпеня 2018 года
Ведаеш адметныя прыродныя аб’екты на Міншчыне? Магчыма, яны вартыя атрымаць статус помніка прыроды. Паведамі нам пра іх!
Такі статус дазволіць гэтаму аб’екту атрымаць спецыяльны пашпарт, дзе будуць прапісаныя меры яго аховы.
Каб захаваць узоры жывой, непаўторнай прыроды, уласцівай асобным рэгіёнам краіны, у Беларусі вядуцца спісы прыродных помнікаў. Усяго ў краіне на пачатак 2017 года іх было 329 рэспубліканскага значэння і 577 – мясцовага. У Мінскай вобласці адпаведна – 87 і 104.
Парк вёскі Станькава — помнік прыроды мясцовага значэння.
Вось якое вызначэнне помнікам прыроды дае беларускае заканадаўства: гэта ўнікальныя, неўзнаўняльныя, каштоўныя і ў экалагічным, і ў навуковым, гісторыка-культурным і эстэтычным дачыненні прыродныя комплексы і аб’екты.
Гэта могуць быць паркі, крыніцы, геалагічныя агаленні і валуны, нават старыя дрэвы.
Валун «Варацішын крыж» — помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Вёска Камена Вілейскага раёна. Фота: Вікіпедыя
Як бачыш, усё гэта вельмі разнастайныя прыродныя аб’екты. Таму помнікі прыроды падзяляюць на тры катэгорыі.
Калі ты ведаеш патэнцыйны помнік прыроды ў Мінскай вобласці, паведамі ў Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Алене Шушковай на электронную пошту lena-shushkova@yandex.by, у копію можаш ставіць адрас АПБ info@ptushki.org. Найлепш дасылаць паведамленні да 31 жніўня 2018, тады ёсць вялікі шанец, што твой патэнцыйны помнік прыроды трапіць пад ахову.
Што пісаць у паведамленні? Апішы прыродны аб’ект, дашлі яго фота і каардынаты і патлумач, чаму яго варта зрабіць помнікам прыроды.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: