Калі птушанятам лепш вылятаць з гнязда?

ад 26 ліпеня 2018 года

Каманда даследчыкаў з універсітэта Мантаны (ЗША) вынайшла, што птушаняты і іх бацькі павінны дамаўляцца нейкім чынам пра час, калі першыя павінны пакінуць сваё гняздо.

У публікацыі, якая з’явілася ў навуковым часопісе Science Advances, навукоўцы апісваюць, як гэта адбываецца ў розных групах птушак.

Гнездо сойки

Многія сучасныя віды птушак будуюць гнёзды, дзе адбываецца інкубацыя яек і абаграванне і кармленне птушанят т.зв. гнездавога і пераходнага тыпу (якія не могуць самастойна харчавацца і перасоўвацца за бацькамі). Аднак паступова птушаняты вырастаюць і надыходзіць час пакінуць гняздо. Але як птушаняты і іх бацькі ведаюць, што менавіта цяпер гэта будзе зрабіць найлепш? Гэтае пытанне вывучалася не так часта. 

Каб адказаць на яго, навукоўцы выкарыстоўвалі запіс з гнёздаў 11 відаў вераб’іных птушак з дапамогай высокахуткасных камер, што дапамагло лепш зразумець здольнасці птушанят да палёту. Запісы таксама дазволілі  вельмі дакладна ўбачыць момант вылету з гнёздаў і тое, што адбывалася па-за гняздом далей.

Атрымалася знайсці адрозненні паміж відамі: адны дазвалялі птушанятам застацца ў гняздзе даўжэй, іншыя — не. Таксама рознай была велічыня смяротнасці птушанят-подлеткаў. 

Знайшоў птушаня-подлетка? Прачытай памятку!

У некаторых відаў тыя подлеткі, што выляцелі раней і ўжо мелі дастаткова развітыя крылы, выжылі ў большай колькасці, чым тыя, якія засталіся ў гнёздах даўжэй — бо не паспелі навучыцца добра лётаць. Акрамя гэтага, такія птушаняты таксама мацней прыцягвалі да гнязда — і да сябе — увагу драпежнікаў, бо канцэнтраваліся ў адным месцы і гучна прасілі ежу ў бацькоў менавіта з яго. 

Такім чынам, вылятаць ці заставацца? Даследчыкі паказалі, што ў відаў, у якіх птушаняты пакідаюць гняздо раней і  яшчэ лётаць не ўмеюць, бо не маюць дастаткова развітых крылаў, адзначаецца большая смяротнасць сярод такіх птушанят. Эксперыментальная затрымка падобных птушанят у гнёздах да часу лепшага развіцця крылаў дазволіла зменшыць смяротнасць пасля вылету іх з гнязда. 

Аднак менавіта адносіны паміж бацькамі і іх птушанятамі дазваляюць знайсці баланс паміж стратамі ад драпежнікаў на гнёздах і пасля вылету з іх. 

Крыніца:
 Thomas E. Martin et al. Age and performance at fledging are a cause and consequence of juvenile mortality between life stages, Science Advances (2018). DOI: 10.1126/sciadv.aar1988

Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзмітры Вінчэўскі для birdwatch.by
Здымак соек на гняздзе Сяргея Чарапіцы



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: