Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Таямніцы балот і птушынага сексу – у 32-м нумары часопіса “Птушкі і мы”
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 19 ліпеня 2018 года
Выйшаў 32-гі тоўсценькі нумар часопіса АПБ «Птушкі і мы»: 32 старонкі з цікавымі аглядамі, гутаркамі і інфаграфікай, а яшчэ – яркі плакат з жураўлямі!
Разгортвай часопіс – і выпраўляйся на прагулку па беларускіх балотах. Ты пабываеш на старажытным балоце Мох і на Ельні, пазнаёмішся з іх раслінамі, матылькамі і іншымі жыхарамі.
Ты асцярожна падглядзіш за пужлівымі жураўлямі і даведаешся шмат пра іх таямнічае жыццё на дзікіх балотах.
На 18-й старонцы цябе чакае “пікантнае”, але ж сур’ёзнае навуковае даследаванне пра інтымныя стасункі птушак.
Напрыканцы ты, пакінуўшы беларускую дрыгву, пераляціш на Барнэа і палюбуешся на малайскага мядзведзя, мангравых малпаў-насачоў ды арангутанаў.
Часопіс ужо ляціць сябрам арганізацыі, якія аплацілі сяброўскі ўнёсак. Хочаш таксама атрымаць свежы нумар «Птушкі і мы»? Далучайся да АПБ або проста працягні сваё сяброўства на 2018 год!
Разам для птушак і людзей!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: