8 верасня — BirdRace-2018: збірай каманду!

ад 27 ліпеня 2018 года

XV Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай арніталогіі – BirdaRace-2018 — адбудзецца 8 верасня. Звярні ўвагу, што дату перанеслі на тыдзень пазней.

Пра пачатак прыёму заявак будзе абвешчана ў жніўні.

Чемпионат по спортивной орнитологии в Беларуси

Што такое Birdrace? Гэта спаборніцтва ў назіранні за птушкамі, у якім удзельнікі цягам 12 гадзін стараюцца знайсці і пабачыць як мага больш відаў птушак. Гонка за птушкамі адбываецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі: можна карыстацца любымі транспартнымі сродкамі і, вядома, оптыкай. Таксама можна вызначыць птушку па голасе і залічыць сабе гэты від, але толькі пры ўмове, што ўсе сябры каманды яе пачулі.

Каманда, якая назбірае самую вялікую колькасць відаў, перамагае.

Бёрдрэйс в Беларуси

Калі любіш актыўны адпачынак, абавязкова далучайся. Можаш стварыць каманду разам з сябрамі, калегамі або сям’ёй. Але важна, каб як мінімум два чалавекі з каманды былі поўнагадовымі.

Замежныя грамадзяне таксама могуць удзельнічаць, прычым як ва ўласных камандах, так і ў змяшаных беларуска-замежных.

Можна скарыстацца магчымасцю прыляцець у Беларусь без візы і паўдзельнічаць у чэмпіянаце. Тым больш безвізавы рэжым працягнулі да 30 дзён. Запрашай сваіх замежных сяброў далучацца да спаборніцтваў!

Крыху лічбаў. Летась быў усталяваны рэкорд усіх 14-ці чэмпіянатаў: удзельнікі адзначылі 178 відаў. А каманда-пераможца Twix пабачыла рэкордныя 126 відаў.

Победители Бёрдрэйс

Каманда TWIX

12-гадзінная гонка за птушкамі — гэта не толькі азартныя спаборніцтвы, але і магчымасць зраіць унёсак у навуку і развіццё беларускай арніталогіі: падчас BirdRace збіраецца ўнікальная інфармацыя пра тэрміны міграцыі і відавы склад. Штогод удзельнікі сустракаюць рэдкія віды птушак. 

Рыхтуйся і ты да цікавых сустрэч з птушкамі ў 2018 годзе. Можа быць, твая каманда зробіць новы рэкорд?  Убачым 8 верасня!

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: