Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Лебедзі ў мазуце – як берасцейцы ратавалі птушыную сям’ю
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 20 ліпеня 2018 года
Нехта зліваў мазуту ў вадаём, і яна наліпла на пер’е лебедзяў-шыпуноў. Птушак уратавалі, а забруджвальніка ўжо шукаюць.
Перапэцканую ў мазуту лебядзіную сям’ю знайшлі валанцёры. Мясцовыя жыхары кажуць, што ў такім стане лебедзі прахадзілі тры дні і за гэты час паспелі значна счысціць з сябе нафтавы бруд. А счышчаючы дзюбай мазуту, яны маглі праглынуць яе і атруціцца. З пяці лебедзянят засталося чатыры, і невядома, ад чаго загінуў пяты.
Мясцовыя жыхары і арнітолагі вымылі і абсушылі лебядзіную сям’ю
Увагу да птушак прыцягнула зааабаронца Ірына Амельянчук. Яна задаволеная тым, як прайшла акцыя па іх выратаванні.
Адмыць лебедзяў – справа нялёгкая. Птушкі вялікія і моцныя: удар крыла дарослага лебедзя можа зламаць чалавеку руку.
Арнітолаг Юры Бакур трымае самку пад коўдрай, каб тая не нарабіла шкоды
Спачатку птушак, якія, на шчасце, былі на сушы, злавілі ў нерат.
Птушак вымылі са сродкам для мыцця посуду
Потым арнітолагі разам з жыхарамі памылі іх мыйнымі сродкамі, састрыглі самыя забруджаныя ўчасткі, а птушанят пасушылі фенам.
Самыя брудныя ўчасткі давялося абстрыгаць
Пасля мыцця птушанят сушылі фенам
Усе, хто быў паблізу, прыносілі анучы, каб абсушыць лебедзяў.
Пасля ўсіх працэдур уратаваную сям’ю выпусцілі ў возера.
Уладзімір Шуцееў абагравае лебедзянятаў
Сябра АПБ Уладзімір Шуцееў, які ўдзельнічаў у выратаванні лебедзяў, запэўніў, што яны не застануцца без далейшай апекі арнітолагаў:
– Сітуацыю па меры магчымасці будзем адсочваць. І ліст таксама напішам, як мясцовыя жыхары, у Камітэт па ахове прыроды, каб крыніца зліву была ўсё-такі выяўлена дакладна.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя
Фота Алесі Лугавой
Падзяліся артыкулам у сацсетках: