Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Соваў многа не бывае: раздаем падарункі!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 23 жніўня 2018 года
Любіш соваў? Тады табе спадабаецца новы плакат ад АПБ. Усім новым сябрам, якія далучацца да нас у жніўні, ён дастанецца ў падарунак.
Калі ты ўжо ў АПБ, то таксама можаш атрымаць гэты плакат. Прывядзі да нас новага сябра – і вы абодва атрымаеце яго ў падарунак.
Намаляваў такіх чароўных кугакавак, сычоў ды іншых соваў выдатны ўкраінскі мастак Ігар Зямлянскіх. Упрыгож сваё памяшканне 11 відамі гэтых драпежных птушак!
Далучайся да АПБ ці прыводзь да нас новых сяброў, і ўсе яны хутка “прылятуць” да цябе.
Каб далучыцца да нас, трэба проста запоўніць анкету і аплаціць сяброўскі ўнёсак.
Плакат створаны ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Разам для птушак і людзей!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: