Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Птушкаванне ў вялікім горадзе
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 6 жніўня 2018 года
Мы скончылі серыю бясплатных птушыных экскурсій Free Walking Tour у гэтым годзе. Як гэта было?
Экскурсія ў парку-музеі валуноў
Гіды-арнітолагі пазнаёмілі ўдзельнікаў з птушкамі мінскіх паркаў. Вось крыху лічбаў.
Самымі яркімі былі сустрэчы з новымі для ўдзельнікаў відамі.
Шэрая леска
Але ўсе знаёмыя віды, здавалася, імкнуліся неяк праявіць сябе, а арнітолагі дзяліліся цікавымі фактамі пра іх.
Палявы верабей
Часцей за ўсіх на вочы траплялася шматлікая берасцянка.
Птушыная экскурсія ў парку «Дуброва»
У парку “Дуброва” атрымалася пабачыць сокала-пустальгу, а на адной з экскурсій у Лошыцкім парку адбылася сустрэча з птушкай года – чарнагаловым шчыгелам.
А бонусам да птушак нярэдка рабілася вавёрка, якая нязменна выклікала захапленне публікі.
Вавёрка
Гэта другі год, калі мы праводзім такія сустрэчы, і ў наступным годзе мы хочам абязкова працягнуць іх.
Сачыце за нашымі навінамі і ўдзельнічайце ў акцыях АПБ!
Здымкі Аляксея Мадэстава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: