Экскурсія на кажаноў з хіраптэролагам — запісвайся!

ад 10 жніўня 2018 года

Абноўлена: запіс на экскурсію закрыты. Мінскае адзяленне АПБ і Цэнтр па ратаванні рукакрылых «Кажанаполіс» запрашаюць на экскурсію ў Лошыцкі парк – будзем знаёміцца з кажанамі.

Хіраптэролаг Аляксей Шпак раскажа, чаму чалавечае вуха часта не чуе кажаноў, і пакажа, як шукаць розныя віды ў дуплах дрэваў з дапамогай бат-дэтэктара.

Экскурсия на летучих мышей в Минске

Рукакрылыя актыўныя ўвечары ды ўначы, таму на экскурсію мы збярэмся а 21:00. Сустракаемся 22 жніўня ў гэты час у Лошыцкім парку. 

Кажаны – адны з самых загадкавых насельнікаў нашай фаўны, але не бойся, ніводны з 19 відаў кажаноў, што жывуць у Беларусі, не п’е чалавечую кроў. Акрамя таго, здаровыя асобіны не нападаюць на чалавека. Таму экскурсія цалкам бяспечная:)

Экскурсія бясплатная, але колькасць месцаў абмежаваная.

Запісвайся: ptushki.org/bats.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: