Фотапасткі падлавілі незвычайныя падзеі на гнёздах палявых лунёў

ад 21 верасня 2018 года

Параўнальна невялікая папуляцыя палявых лунёў (Circus cyaneus), што гняздуюцца ў Шатландыі, дзякуючы сучасным метадам вывучэння дапамагла сёлета ўбачыць незвычайныя і раней невядомыя падзеі.

Партнёрства Heads Up for Harriers у абарону палявых лунёў,  што знікаюць на Брытанскіх астравах, разам з праектам Дзеянняў супраць злачынстваў прыродзе (Action Against Wildlife Crime (PAW), Scotland), выкарыстоўвала на некалькіх гнёздах віду спецыяльныя фотапасткі. Яны зарэгістравалі не толькі цікавыя паводзіны аднаго з самцоў, але і паляванне на птушанят лунёў ажно двух відаў соваў.

Самец полевого луня

Самец палявога луня вартуе на гняздзе

На адным з гнёздаў самец двойчы стаяў каля самага гнязда больш за паўгадзіны пасля таго, як самка са здабычай адляцела на прысаду ашчыпаць яе і пад’есці. Такім чынам, самец яўна ахоўваў птушанят ад магчымага нападу драпежнікаў на зямлі, хаця звычайна яны гэта робяць, калі самка не на гняздзе, толькі з паветра.

Сова на гнезде полевого луня

Сава на гняздзе палявога луня

На іншым гняздзе палявога луня, якое было на поўдні Шатландыі, камера запісала шакуючыя кадры таго, як вушатая сава забіла вывадак з 5 птушанят. Перад тым, як вушатая сава ўначы атакавала птушанят, самаму старэйшаму з якіх было 8 дзён, ліса спалохала самку, і тая адляцела з гнязда. Пакуль яе не было, неабаронены вывадак першай знайшла іншая сава — балотная, але не забіла іх, як і ліса.

Прафесар Дэс Томпсанrof. Des Thompson)старшыня групы PAW Scotland у партнёрстве Heads Up for Harriers, сказаў: “Упершыню мы змаглі адзначыць такія паводзіны самца луня на гняздзе, як і паляванне двух відаў соваў на вывадак лунёў. Як від, што гняздуецца на зямлі, палявы лунь мае і так шмат небяспекаў у час гнездавання. Таму дадатковае пераследаванне віду чалавекам павінна быць безумоўна спынена”.

Фотапасткі на гнёздах лунёў дапамагаюць вызначыць фактары, якія уздзейнічаюць на поспех гнездавання віду. Паводле атрыманых такім чынам дадзеных, на 27 высокагорных маёнтках з верасовымі пусткамі, на якіх знаходзіліся гнёзды з фотапасткамі, сёлета паспяхова выляцелі 30 птушанят палявога луня.

Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымкі з фотапастак) падрыхтаваў Дзмітры Вінчэўскі для birdwatch.by

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: