Пер’е птушак адрастае хутчэй у высокіх шыротах

ад 28 верасня 2018 года

Чым далей ад экватара, тым хутчэйшы тэмп жыцця жывёл. Птушкі з больш высокіх шырот хутчэй робяцца дарослымі, хутчэй пачынаюць размнажацца і не жывуць так доўга, як блізкія віды бліжэй да экватару. Магчыма, што адной з прычын гэтага ёсць сезонная даступнасць рэсурсаў. Новае даследаванне амерыканскіх арнітолагаў упершыню паказала, што такая залежнасць таксама датычыцца развіцця пер’я – паўночныя птушкі заканчваюць сваю ліньку хутчэй.

Синее перо птицы

Райан Тэрыл (Ryan Terrill) з універсітэта штата Луізіана (ЗША) на аснове музейных скурак птушак чатырох амерыканскіх відаў, арэал якіх працягваецца з Паўночнага ў Паўднёвае паўшар’е, праверыў хуткасць росту пер’яў. Падчас штогадовай лінькі праз невялікую розніцу паміж ростам пяра ўдзень і ўначы на ачыне застаюцца добра бачныя палоскі, якія адлюстроўваюць “прырост” пяра за суткі. Мераючы працягласць гэтых палосак, Тэрыл змог параўнаць тэмп роста пер’еў у тых самых відаў бліжэй і далей ад экватара. Атрымалася, што ў птушак таго ж віду з больш высокіх шыротаў пер’е падчас лінькі расце хутчэй.

Аўтар публікацыі прапанаваў два магчымыя тлумачэнні: для тых птушак, якія жывуць далей ад экватара, існуюць сезонныя змены ў доступе да ежы, таму там птушкі вымушаныя ліняць хутчэй, каб мець для гэтага неабходныя рэсурсы. Другое магчымае тлумачэнне не настолькі простае. Рэч у тым, што птушкі “з поўначы” маюць тэндэнцыю “укладваць” вельмі многа ў размнажэнне, таму пер’е падчас лінькі атрымліваецца горшай якасці, але расце хутчэй, што патрэбна для працяглай міграцыі.

Пітэр Пайл (Peter Pyle), эксперт лінькі птушак з Institute for Bird Populations дадаў: «Большасць аспектаў лінькі птушак – за выключэннем парадку замены пер’яў – звычайна даволі пластычная рэч. Час, месца і працягласць лінькі можа хутка адказваць на ўмовы ці змены ў навакольным асяроддзі, тым больш гэтыя паказчыкі могуць адрознівацца ў птушак з розных “шыротных” папуляцый, якія могуць быць пералётнымі або аселымі.

Аднак наша разуменне стратэгій лінькі птушак збольшага застаецца невялікім і неабходна дадатковае іх вывучэнне. Публікацыя, якую мы разглядаем, паказвае, што таксама можа адрознівацца і хуткасць росту пяра і птушкі з экватарыяльных папуляцый дэманструюць больш павольныя тэмпы лінькі ў параўнанні з тымі, якія паходзяць з высокіх шырот. Вельмі магчыма, што гэта звязана з менш інтэнсіўным агульным метабалізмам  ля экватара”.

 

Крыніца:

Terrill, R S. 2018. Feather growth rate increases with latitude in four species of widespread resident Neotropical birds.The Auk 135(4):1055-1063. DOI: https://doi.org/10.1642/AUK-17-176.1

 

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзмітры Вінчэўскі для birdwatch.by

Здымак з www.bbevs.com.au  

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: