Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Чый шчыгел самы яркі?
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 18 кастрычніка 2018 года
Абвяшчаем вынікі конкурса малюнкаў “Чым шчыгел снедае?”. Мы атрымалі больш за 100 творчых прац, прысвечаных птушцы 2018 года. 31 кастрычніка адкрыем выставу самых яркіх з іх!
Выбар быў нялёгкім! Некаторыя месцы падзяліліся паміж удзельнікамі конкурса.
У журы з шасці чалавек уваходзілі арнітолаг, бёрдвочар, архітэктары, дызайнер і супрацоўнік АПБ.
Разрыў паміж першымі і трэцімі месцамі быў невялікі, а гэта кажа пра высокую якасць прац.
Шчыгел – яркая птушка, якая прыгожа спявае. Нядзіўна, што і малюнкі атрымаліся яркія і прыгожыя!
1 месца — Анастасія Камнева, 7 гадоў, СШ № 8 Барысава
2 месца — Кацярына Дашчынская, 8 гадоў, гімназія № 1 Барысава
2 месца — Ганна Баброва, 10 гадоў, Навасёлкаўская СШ Барысава
3 месца — Паліна Сабалеўская, 9 гадоў, СШ № 18 Барысава
1 месца — Іванна Гаруля, 15 гадоў, СШ № 11 Мазыра
1 месца — Марыя Кароткая, 12 гадоў, СШ № 20 Барысава
2 месца — Ганна Церашонак, 16 гадоў, гімназія Быхава
3 месца — Яна Янчэўская, 13 гадоў, гімназія № 1 Слуцка
3 месца — Валерыя Гаўрыльчык, 11 гадоў, СШ № 20 Барысава
31 кастрычніка ў «Музеі прыроды і экалогі» ў Мінску па адрасе вул. К. Маркса, 12 адкрыецца выстава самых яркіх прац конкурса. Выстава будзе доўжыцца 2 месяцы.
А 14.00 у дзень адкрыцця мы ўзнагародзім пераможцаў і абвесцім птушку 2019 года. Прыходзь!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: