Вучоныя вывучаюць Белавежскую пушчу: чытай пра свежыя вынікі даследаванняў!

ад 22 кастрычніка 2018 года

АПБ выпусціла 15-ты зборнік навуковых прац “Белавежская пушча. Даследаванні”. 

Обложка сборника исследований по Беловежской пуще № 15

 

Выданне сабрала 21 працу, больш чым палова з якіх была створаная з удзелам сябраў і супрацоўнікаў або з фінансавай падтрымкай АПБ.

Беловежская пуща

Белавежская пушча

Сярод такіх прац – даследаванні балотаў Дзікога і Дзікага Нікара, ракі Саломенкі, ваўкоў, арланаў-белахвостаў і кажаноў, пра новы від страказы для Белавежскай пушчы – белавалосае каромысла.

Акрамя гэтага, у зборніку можна знайсці інфармацыю пра мясцовыя групоўкі высакароднага аленя,  чайкавых птушак, інвазіўнага чырвонага дуба, пушчанскіх лішайнікаў ды іншыя.

 

Мікалай Чэркас, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях

У зборніку змешчаныя вельмі цікавыя навуковыя артыкулы, адзначу толькі некаторыя з іх. Перш за ўсё гэта праца дырэктара і намесніка дырэктара па навуковай частцы, а таксама супрацоўнікаў нацпарка, якія правялі аналіз развіцця сістэмы функцыянальнага занавання нацыянальнага парку. У сваім артыкуле яны расказалі вельмі падрабязна, як пачыналася запаведная тэрыторыя, як мянялася тэрыторыя Белавежскай пушчы.

Адметна, што ўпершыню грамадская арганізацыя апублікавала так шмат артыкулаў у навуковым зборніку. Многія артыкулы былі падрыхтаваныя ў межах прыродаахоўнага праекта, які АПБ і Нацыянальны парк “Белавежская пушча” праводзяць пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства. Гэтыя артыкулы маюць вялікую навізну.

Напрыклад, ёсць цікавы артыкул па кажанах, пра тое, як дзякуючы прыборам — баткодэрам, знайшлі два новыя для Белавежскай пушчы віды рукакрылых.

Хочацца адзначыць працу нашых батанікаў, якія таксама працавалі па праекце. Яны далі ацэнку расліннасці балотаў Дзікога і Дзікага Нікара. Яны зрабілі своечасовае і падрабязнае даследаванне, якое дасць аснову для далейшага маніторынгу і аналізу.

У зборніка ёсць практычная накіраванасць. У прыватнасці, праца пра чырвоны дуб будзе асновай для дзейнасці па змаганні з гэтым інвазіўным відам. Калектыў аўтараў, які працаваў у прыродаахоўным праекце, зрабіў падрабязны аналіз і вопіс чырвонага дубу ў Белавежскай пушчы, месцаў, дзе ён расце, іх плошчы.

Хачу адзначыць цікавую работу, дзякуючы якой мы можам бачыць, як мяняецца стан ракі Саломенкі. Іншы цікавы артыкул пра гідралогію Белавежскай пушчы тычыцца ракі Лясной. Аўтары Аляксандр Воўчак і Мікалай Шашко далі гідралагічны аналіз яе рэчышча як фактара фарміравання заморных з’яваў. Мы шмат падымаем праблемы ракі Лясной, якая ў вялікія паводкі выходзіць з берагоў, адбываецца гніенне травы  і замор рыбы ад нястачы кіслароду. Дык вось гэтая праца дае падставу праводзіць аналіз, ад чаго гэта адбываецца, як фарміруюцца гэтыя паводкі.

Вельмі своечасовая праца пра высокароднага аленя, бо пра аленя ў нас многа гаворыцца, а публікацый амаль няма. Аляксандр Казарэз зрабіў вельмі грунтоўнае даследаванне.

Важная праца — пра стан ваўка ў Белавежскай пушчы, пра колькасць зграй, іх тэрыторыі. Яна зробленая на падставе вывучэння ваўкоў у межах прыродаахоўнага праекта.

Вельмі цікавая для арнітолагаў аналітычная праца — пра арлана-белахвоста. Яна падвяла ўсе дадзеныя пра стан арлана-белахвоста ў Белавежскай пушчы ад моманту яго выяўлення і да цяперашняга часу. Мы бачым, як хутка павялічвалася яго колькасць.

Ёсць артыкул пра новы для пушчы від стракоз – гэтую працу напісалі сябры АПБ Дзяніс Кіцель і Вадзім Пракапчук.

Гэты зборнік мае рэгіянальны характар, таму вялікае значэнне мае адна з прац гідролагаўэнтамолагаў, якія склалі спіс водных насякомых Белавежскай пушчы. Дзякуючы даследаванню, якое вялося некалькі гадоў, мы ўпершыню маем поўны спіс гэтых водных жывёл.

 

Гісторыя

Зборнік аб даследаваннях у Белавежскай пушчы мае шматгадовую і няпростую гісторыю. Першы зборнік з серыі выйшаў у 1968 годзе, 50 гадоў назад. Праца над ім была цяжкая, публікаваўся ён ва ўмовах цэнзуры, але калі ўрэшце выйшаў, вучоныя былі вельмі радыя і абвесцілі, што цяпер ён ужо будзе выдавацца рэгулярна.

Але гэтага не здарылася. За чвэрць стагоддзя выйшла 13 зборнікаў, а ў першай палове 1990-х яго выданне ўвогуле спынілася.

Ініцыятыву падхапіла ў 2016 годзе АПБ. Мы арганізавалі рэдкалегію, якая займалася зборам артыкулаў, і выдалі 14-ты зборнік, адрадзіўшы выданне, як птушку фенікс. А летась АПБ ўзяла на сябе і яго фінансаванне. 15-ты зборнік “Белавежская пушча. Даследаванні” выдадзены пры падтрымцы Франкфурцкага заалагічнага таварыства ў межах прыродаахоўнага праекта, які АПБ праводзіць разам з Нацыянальным паркам “Белавежская пушча”.

СПАМПАВАЦЬ ЗБОРНІК

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: