Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
АПБ запускае дыстанцыйны курс па асновах бёрдвочынгу!
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 14 лістапада 2018 года
Вывучыць 40 відаў самых распаўсюджаных птушак гарадоў Беларусі цяпер можна дзякуючы нашаму анлайн-курсу.
Дыстанцыйны курс “Птушкі горада” распрацаваны для тых, хто хоча далучыцца да бёрдвочынгу — назірання за птушкамі. Пазнаёміўшыся з асноўнымі відамі анлайн, ты зможаш заўважаць і адрозніваць іх у прыродзе.
Курс бясплатны, каб яго прайсці, трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы ptushki.org/birdsonline. Ён складаецца з чатырох модуляў: «Ля вады», «Ля дома», «У парку», «Зімой». Гэтыя модулі можна праходзіць у любым парадку. Калі ўсе яны пройдзеныя, адкрываецца доступ да фінальнага тэсту. Здаўшы яго паспяхова, ты атрымаеш іменны электронны сертыфікат, які можна раздрукаваць самастойна.
Дыстанцыйны курс па асновах бёрдвочынгу – частка ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якая рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: