Абараніце апошнія астраўкі дзікай прыроды!

ад 22 лістапада 2018 года

У Беларусі  АПБ разам з Франкфурцкім заалагічным таварыствам (Германія) ажыццяўляе два прыродаахоўныя праекты: для Палесся і для Белавежскай пушчы. Іх мэта – захаваць дзікую прыроду на гэтых тэрыторыях.

Важнасць захоўвання цэласнасці экасістэм з некранутай прыродай не раз падкрэслівалася ў даследаваннях апошніх дзесяцігоддзяў. Мы падрыхтавалі для вас кароткі пераказ артыкула “Абараніце апошнія астраўкі дзікай прыроды”. Аўтары Джэймс Е.М. Уотсан, Джэймс Р. Алан і іх калегі папярэджваюць, што міжнародная прыродаахоўная палітыка павінна спыніць знікненне тых нешматлікіх экасістэм з непарушанай прыродай, якія яшчэ засталіся на Зямлі.

Женщина из племени ксикрин

Жанчына з племені ксікрын вяртаецца ў сваю вёску з ракі Катэтэ (Бразілія). Тэйлар Уэйдман zReportage.com/ZUMA

Стагоддзе таму толькі 15 % паверхні Зямлі выкарыстоўвалася для раслінаводства і жывёлагадоўлі.  На сёння больш за 77 % сушы (за выключэннем Антарктыды) і 87 % акіяна змяніліся пад уплывам дзейнасці чалавека.

Шматлікія даследаванні сведчаць, што рэгіёны з некранутай прыродай набываюць усё большую значнасць. Яны выступаюць у якасці буферных зон у барацьбе са змяненнем клімату і ішымі праявамі чалавечага ўздзеяння. Аднак ні ў водным з міжнародных нарматыўных дакументаў (уключаючы Стрэтыгічны план па біяразнастайнасці ААН ці Парыжскае пагадненне аб клімаце) важнасць захавання гэтых регіёнаў не адлюстравана як відавочная мэта.

Сітуацыю трэба мяняць, калі мы не хочам, каб некранутыя экасістэмы Зямлі зніклі цалкам.

Последние островки дикой природы в мире

Краіны з найбуйнейшымі абшарамі дзікай прыроды

94 % рэшткаў дзікай прыроды (за выключэннем адкрытага мора і Антарктыды) знаходзяцца ў 20-ці краінах.

Некаторыя прыродаахоўнікі сцвярджаюць, што асобныя тэрыторыі, якія ўяўляюць сабой фрагментаваную, неаднародную экасістэму, больш важныя за экасістэмы з некранутай прыродай. Але шматлікія даследаванні, наадварот, паказваюць, што функцыі тэрыторый з максімальна некранутай прыродай робяцца жыццёва значнымі.

Страны с самыми крупными территориями дикой природы

Абшары дзікай прыроды Зямлі

Для мапы некранутых марскіх тэрыторый былі выкарыстаныя дадзеныя 2013 г. па 16-ці паказніках: рыбалоўства, прамысловае суднаходства, расход угнаенняў і інш. У якасці тэрыторый дзікай прыроды вызначыны кантынентальныя і марскія раёны з плошчай больш за 10 тысяч км2, пазбаўленыя ўплыву чалавечай дзейнасці.

Река Ивишак в Аляске

Рака Івішак у Арктычным нацыянальным заказніку, Аляска. Даніта Дэлімант /Getty

Зоны дзікай прыроды цяпер адзіныя тэрыторыі, на якіх разам з разнастайнасцю відаў захоўваецца і іх колькасны ўзровень, набліжаны да натуральнага прыроднага. Яны – важныя сховішчы генетычнай інфармацыі. Менавіта з іх пачынаецца аднаўленне прыроднага стану дэградаванай зямлі і водных абшараў.

Красные антилопы личи в Ботсване

Чырвоныя антылопы лічы (Kobus leche leche) у дэльце ракі Окаванга (Батсвана). Томас Дрэслер /Getty

Даследаванні паказваюць рост важнасці тэрыторый дзікай прыроды як прытулку для відаў, колькасць якіх памяншаецца на тэрыторыях дамінавання чалавека.

Ахова некранутых экасістэм – гэта таксама ключ да змякчэння наступстваў змянення клімату, што надае асаблівае значэнне функцыі прытулка, якую выконвае дзікая прырода.

Шмат якія раёны дзікай прыроды – важныя паглынальнікі вуглякіслага газу з атмасферы. А некранутыя лясныя экасістэмы здольныя ўтрымліваць і блакаваць нашмат больш аксіду вугляроду, чым пашкоджаныя лясы. У выніку нарыхтоўкі і выпальвання лесу ў тропіках вызваляецца 40 % агульнага аб’ёму выкідаў СО2. У акіяне палі марскіх вадаростаў, якія выраджаюцца (напрыклад, у выніку забруджвання вымытай глебай), пераўтвараюцца з паглынальнікаў вуглякіслага газу ў яго асноўныя крыніцы.

Субарктическая растительность в Канаде

Субарктычная расліннасць у Канадзе. Пол Ніклен /Getty

Зоны дзікай прыроды рэгулююць кліматычныя і водныя цыклы – на лакальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях. Акрамя таго, такія зоны забяспечваюць буфер супраць экстрэмальных кліматычных і геалагічных з’яў. Да прыкладу, сімуляванне цунамі дэманструе, што здаровыя каралавыя рыфы робяць лінію узбярэжжа як мінімум удвая больш бяспечнай, чым моцна пашкоджаныя рыфы.

Дзікая прырода дае прытулак для некаторых з найбольш палітычна і эканамічна  маргіналізаваных мясцовых супольнасцяў Зямлі. Гэтыя народы, якія налічваюць сотні мільёнаў чалавек, залежаць ад некранутых марскіх і кантынентальных экасістэм, што забяспечваюць іх ежай, вадой і матэрыяламі. Многія з іх наладжвалі біялагічныя і культурныя сувязі з прыродным асяроддзем тысячагоддзямі. Ахова дзікай прыроды мае вырашальнае значэнне для змяншэння іх беднасці і маргіналізаванасці, а таксама для дасягнення шматлікіх мэтаў ААН па ўстойлівым развіцці – ад скарачэння няроўнасці да паляпшэння дабрабыту людзей.

Глабальныя мэты

Тэрыторыі дзікай прыроды, якія засталіся на Зямлі, могуць захавацца толькі пры ўмове, што іх значнасць будзе прызнаная на ўзроўні міжнароднай палітыкі.

Императорские пингвины

Імператарскія пінгвіны ў моры Роса. Майк Грэндмэйсан /Getty

Сёння некаторыя раёны дзікай прыроды абараняюцца нацыянальнымі законамі, але ў большасці краін гэтыя тэрыторыі афіцыйна не вызначаныя, не фіксуюцца на мапе і не ахоўваюцца. Такім чынам няма нічога, што прымушала б народы, прыватную прамысловасць, грамадства ці мясцовыя супольнасці несці адказнасць за іх доўгатэрміновае захаванне.

Што цяпер трэба?

Фармуляванне глабальных мэтаў у межах наяўных міжнародных канцэпцый.

Асабліва тых, якія б сваёй мэтай ставілі захаванне біяразнастайнасці, пераадольванне небяспечнага змянення клімату і дасягненне ўстойлівага развіцця.  Ёсць некалькі шляхоў, каб зрабіць гэта хутка:

  • здольнасць дзікай прыроды ўтрымліваць і блакаваць аксід вугляроду магла б быць фармальна задакументаваная;
  • важнасць захавання такіх тэрыторый – прапісаная ў рэкамендацыях Рамкавай канвенцыі па змяненні клімату ААН (РКЗК).

Такая мера магла б даць магчымасць краінам зрабіць ахову дзікай прыроды часткай стратэгіі змяншэння выкідаў.

Мясцовая палітыка

Цветы в австралийской пустыне

Кветкі ў некранутай аўстралійскай пустэльні, апошняй цытадэлі для такіх відаў сумчатых як білбі. Фергус Куні /Getty

Як могуць змены ў глабальнай палітыцы знайсці адбітак ў эфектыўных дзеяннях на дзяржаўным узроўні?

  1. Абмежаванне пашырэння дарог і марскіх шляхоў 20 краінамі, на тэрыторыі якіх знаходіцца 94 % рэшткаў дзікай прыроды.
  2. Усталяванне ахоўных тэрыторый такім чынам, каб гэта дапамагло запаволіць распаўсюджанне прамысловай дзейнасці на яшчэ большыя раёны сушы ці мора. Але простым пашырэннем асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) не абысціся.
  3. Прызнанне правоў мясцовых супольнасцей на валоданне і распараджэнне зямлёй. Найбольшую шкоду для дзікай прыроды чыніць менавіта распачынанне прамысловай дзейнасці. І як толькі гэтае ўздзеянне адбылося, некранутая экасістэма разам з яе каштоўнасцямі ўжо ніколі не зможа цалкам аднавіцца.

 

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ
Праблема ў тым, што знішчыць прыродныя экасістэмы можна даволі лёгка і хутка, а вось іх узнаўленне патрабуе больш грошай і часу. Беларусь яшчэ мае добрыя ўчасткі дзікай прыроды – гэта Бярэзінскі біясферны запаведнік і вялікія балоты: Обаль, Ельня, Дулебы, Альманы, поймы Прыпяці і Дняпра і некаторыя пушчы, дзе чалавек не мае магчымасці прысутнічаць цэлы год. Нават турысты для такіх месцаў – разбуральная сіла, турызм павінен жорстка абмяжоўвацца. А дарогі – увогуле смерць для такіх мясцін. На жаль, эканоміка ў нас пакуль што развіваецца экстэнсіўна, за кошт новых тэрыторый. Мы не аддаем назад прыродзе і тыя землі, што змарнавалі, і захопліваем новыя. Але гэта несправядліва!

 

Пераклад Алены Раманоўскай паводле nature.com

Арыгінал апублікаваны ў часопісе “Nature” — адным з самых старых і аўтарытэтных агульнанавуковых часопісаў

 

телеграм апб



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: