Беларусь шукае герояў-прыродаахоўнікаў

ад 4 студзеня 2019 года

АПБ шукае кандыдатуры на званне Абаронцаў дзікай прыроды. Гэтым званнем глабальная асацыяцыя BirdLife International ганаруе выбітных прыродаахоўнікаў у партнёрскіх краінах.

Упершыню званне надавалася ў мінулым годзе. Абаронцамі дзікай прыроды былі прызнаныя 22 чалавекі, трое з іх – з Беларусі.

Вядомы арнітолаг і навукоўца Уладзімір Іваноўскі за дзясяткі гадоў вывучэння і аховы драпежных птушак змайстраваў сотні штучных гняздоўяў. Супрацоўнік заказніка “Выганашчанскае” Мікалай Варабей спыніў браканьера, атрымаўшы цяжкія раненні, а старшы дзяржаўны інспектар Тураўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Міхаіл Ярмоліч садзейнічаў затрыманню групы замежных паляўнічых, якія ўчынілі нелегальнае масавае забойства качак увесну.

Падрабязней пра Абаронцаў дзікай прыроды – 2017

Хто можа быць намінантам? Групы людзей або асобы, якія адзначыліся выбітнай працай у ахове дзікай прыроды Беларусі  на нацыянальным або лакальным узроўні.

Званнем Абаронцаў дзікай прыроды (Nature’s Heroes) ганаруюць за дасягненні ў маніторынгу біяразнастайнасці, кіраванні ахоўнымі тэрыторыямі, народнай навуцы, далучэнні людзей да аховы прыроды, а таксама за іншыя значныя ўнёскі ў ахову дзікай прыроды.

АПБ як нацыянальны партнёр BirdLife International у Беларусі з 2005 года запрашае прапанаваць свайго намінанта. Для гэтага трэба да 13 студзеня 2019 года ўключна запоўніць анлайн-форму.

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: