Прапануйце намінанта на птушку 2020 года

ад 15 студзеня 2019 года

Абвяшчаем незвычайнае анлайн-галасаванне – за птушку, якая будзе “народным кандыдатам” на званне крылатага сімвала наступнага года!

Прагаласаваць можна па спасылцы ptushki.org/birdoftheyear да 7 лютага ўключна.

Сярод намінантаў - шэрая валасяніца, стрынатка-чаротаўка, глушэц і шэрая курапатка. Можна дадаваць і сваіх намінантаў

Сярод намінантаў — шэрая валасяніца, стрынатка-чаротаўка, глушэц і шэрая курапатка. Можна дадаваць і сваіх намінантаў

У кандыдаты-2020 ужо вылучылі глушца, шэрую курапатку, шэрую валасяніцу і стрынатку-чаротаўку. Таксама можна дадаць іншы від, які раней не быў птушкай года. Пажадана, каб ён адпавядаў пэўным крытэрам.

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця АПБ: “Кандыдатаў на птушку года заўсёды тры, але акурат пераможцы «народнага галасавання» не раз рабіліся птушкамі года. А гэта значыць, што менавіта твой голас можа быць вырашальным! Раскажы сябрам пра такую магчымасць — кожны з нас можа арганізаваць сапраўдную перадвыбарчую кампанію для ўлюбёнага віду!”

Птушку года абяруць сябры АПБ на штогадовым з’ездзе, які адбудзецца 9 лютага ў Мінску. Акрамя птушкі-намінанта, якая пераможа ў анлайн-галасаванні, дзвюх птушак-кандыдатаў прапануюць Цэнтральны савет і Сакратарыят арганізацыі.

У калажы выкарыстаныя фота М. Вараб’я, Т. Раманавай і В. Казлоўскага

АПБ в Одноклассниках



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: