Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Амаль 10 тысяч птушак гасцявала на кармушках у выходныя
Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 22 студзеня 2019 года
2084 удзельнікі акцыі “Птушкі ля кармушкі” налічылі 9855 птушак на мінулых выходных. Дзякуй усім актыўным назіральнікам!
Семка, ты куды? Фота Сяргея Марыніча
Каго ж на птушыных сталоўках бачылі часцей за ўсё?
Рэйтынг самых папулярных гасцей птушыных сталовак гэтым разам такі:
Топ-3 птушак на кармушках
Таксама актыўна завітвалі на кармушкі зелянушкі, сінія сініцы, каўкі, шызыя галубы, гілі, шэрыя вароны і сівыя сініцы. Поўны спіс відаў можна спампаваць тут.
Зелянушка і вялікая сініца. Фота Маргарыты Скляравай
Самымі незвычайнымі відамі на кармушках сталі сівая жаўна, малы дзяцел і чорны дрозд.
Высока забраліся! Фота Юрыя Шаўцова
Птушыная сталоўка. Фота Святланы Цэнкер
Больш фота можна паглядзець у альбоме УКантакце.
З дапамогай сайта randomus.ru сярод удзельнікаў акцыі мы разыгралі птушыныя значакі, і вось каму яны прыляцяць па пошце:
Віншуем!
Светлагорскі эколага-біялагічны цэнтр паўдзельнічаў у акцыі «Птушкі ля кармушкі»
Зіма працягваецца і мы заклікаем не спыняцца з падкормкай птушак. Калі ў цябе не было часу павесіць кармушку, але з’явілася натхненне — раім звярнуцца да адмысловай падказкі. Нагадваем, што сёлета ў сталоўцы на ўскрайку Белавежскай пушчы ўсталяваныя аж дзве камеры, цяпер можна анлайн сачыць за птушынымі прыгодамі ў Залессі ды Вуглянах!
Дзякуй усім удзельнікам акцыі за падтрымку птушак! Дзяліся сваімі гісторыямі і фота з хэштэгам #птушкілякармушкі ў сацыяльных сетках на працягу зімы. Няхай твае дні поўняцца радасцю, а кармушкі — гасцямі!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: