Знаёмся з вялікім арляцом — птушкай 2019 года!

ад 18 лютага 2019 года

Птушкай 2019 года быў абраны вялікі арлец. Даведайся больш пра гэты від і далучайся да нашых акцый!

Паўтара месяца як новы герой года “ўступіў у свае правы”. Вялікі арлец – сапраўдны беларускі арол, велічная і рэдкая птушка.

Большой подорлик

Арліныя конкурсы

У межах кампаніі «Вялікі арлец – птушка 2019 года» мы ладзім шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх — адзначыць асаблівасці і прыцягнуць увагу да праблемаў гэтага віду. Спампаваць палажэнне конкурсаў у межах кампаніі «Вялікі арлец — птушка 2019 года.»
 

Прэзентацыя з фактамі пра вялікага арляца

Самыя важныя і цікавыя факты пра птушку года мы аформілі ў прэзентацыі «Вялікі арлец — птушка 2019 года»Пампуй і глядзі!

Вялікі арлец — птушка, якая ўмее здзіўляць. Не верыш? Тады чытай
10 цікавых фактаў пра вялікага арляца!

Маеш знаёмых Арловых?

Раскажы ім, што сёлета яны могуць атрымаць інфармацыйны бюлетэнь і два новыя выпускі часопіса АПБ «Птушкі і мы» бясплатна. Для гэтага трэба запоўніць форму.

Размалёўка

Кацярына Марціновіч падрыхтавала цудоўную размалёўку з вялікім арляцом — расфарбаваць птушку года будзе цікава і дзеткам, і дарослым.

Раскраска большой подорликСПАМПАВАЦЬ РАЗМАЛЁЎКУ Ў ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ

Арыгамі

ПАМПУЙ АРЫГАМІ З ВЯЛІКІМ АРЛЯЦОМ

Калі ў цябе ёсць карысныя ідэі і прапановы, якія можна ажыццявіць у рамках кампаніі, дасылай іх, калі ласка, на паштовую скрыню каардынатара ptushki.org@gmail.com.
Будзем вельмі ўдзячныя!

Прыродаахоўныя мерапрыемствы ў межах кампаніі

Вялікім арляцам пагражае глабальнае знікненне. Адна з пагрозаў для іх — знішчэнне іх гнездавых тэрыторый праз высечку лесу. Каб захаваць гэтыя месцы, мы ладзім экспедыцыі па пошуку гнёздаў вялікіх арляцоў, робім маніторынг папуляцыі, рыхтуем дакументы, каб гнездавыя тэрыторыі былі ўзятыя пад ахову. Удзельнічай у акцыі «Выратуй арляня!«, каб дапамагчы нам у гэтай справе! 

У межах міжнароднага праекта «Навукова абгрунтаваная ахова глабальна пагражальнага віду вялікага арляца ў Беларусі» мы сочым анлайн за міграцыяй вялікіх арляцоў. Пабачыць шляхі гэтых птушак на месцы зімоўкі і назад ты можаш на карце.

Марка і манета з птушкай года

АПБ ужо шмат гадоў супрацоўнічае з Белпоштай і Нацбанкам, дзякуючы саму штогод выходзіяць маркі і манеты з птушкай года. Марка з вялікім арляцом ужо выйшла!

Нацыянальная кампанія «Птушка года»

Нацыянальную кампанію «Птушка года» АПБ праводзіць з 2000 г. Галоўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу насельнiцтва да хараства прыроды і птушак, што жывуць вакол нас. У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі: белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, звычайная зязюля, вушатая сава, жаўрук-смяцюх, шчыгел.

Птушкі года Беларусі 2000-2019



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: